wd wp Пошук:

Куўшынаўскі раён

Куўшынаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае утварэнне (муніцыпальны раён) на захадзе цэнтральнай часткі Цвярской вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Куўшынава.

Геаграфія

Раён раразмешчаны ў сярэдняй частцы вобласці, к паўночнаму захаду ад Цвяры і мяжуе:

  • на поўначы — з Фіраўскім і Вышневалоцкім раёнамі,
  • на ўсходзе — з Таржокскім раёнам,
  • на поўдні — з Старыцкім раёнам,
  • на захадзе — з Селіжараўскім і Асташкаўскім раёнамі.

Плошча 1874 км².

Асноўныя рэкі — Асуга, Цна, Поведзь, Негач, Прачыста-Каменка і Вялікая Коша.

Гісторыя

У 1920 гадах адбылося ўзбуйненне валасцей Новаторжскага павета Цвярской губерні: былі ўтвораны Баркоўская і Тысяцкая (з цэнтрам у пасёлку Куўшынава) воласці. У 1929 быў утвораны Каменскі раён з цэнтрам у пасёлку  Куўшынава, які ўваходзіў у Заходнюю, а з 1935 года — у Калінінскую вобласці.

10 мая 1930 года з Каменскага раёна ў Наваторжскі раён Цвярской акругі Маскоўскай вобласці былі перададзены Таложанскі і Цімафееўскі сельсаветы.[1]

У 1963 годзе раён быў далучаны да Таржокскага, а ў 1965 адноўлены пад назвай Куўшынаўскі раён.

Насяленне

Па дадзеных перапісу 2002 года насяленне склала 17 847 жыхароў. [2]

Эканоміка

Эканоміка раёна па стану на 2008 год у цэлым знаходзіцца ў стагнацыі, хоць асобныя прадпрыемствы на тэрыторыі раёна, у асноўным лесанарыхтоўчага і апрацоўчага профілю, працуюць цалкам паспяхова.

Культура

У горадзе Куўшынава ёсць краязнаўчы музей.

На тэрыторыі раёна, у 28 км ад Куўшынава знаходзіцца гісторыка-прыродны запаведнік Прамухіна, які з’яўляецца радавым маёнткам Бакуніных. Тут нарадзіўся і правёў свае раннія гады вядомы рускі рэвалюцыянер, ідэолаг анархізму Міхаіл Аляксандравіч Бакунін. Пры сярэдняй школе сяла Прамухіна, якая размяшчаецца на тэрыторыі былой сядзібы Бакуніных, у наш час ёсць музей Бакуніных.

Славутасці

  • Куніна (Баранава гара) (39 км ад Таржка).
  • Царква ў маёнтку Палтарацкіх, пабудованая па праекту В. П. Стасава (1831 год).
  • Старажытны рэліктавы лес.

Зноскі

  1. Справочник по административно-территориальному делению Московской области 1929-2004 гг.. — М.: Кучково поле, 2011. — 896 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9950-0105-8.
  2. Сайт переписи населения России 2002 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Цвярской вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be