wd wp Пошук:

Цвер

Цвер (у 1931—1990 гадах — Калінін) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цвярской вобласці. Знаходзіцца на рацэ Волга.

Гісторыя

Горад Цвер узнік у ХII ст. і спачатку належаў Ноўгараду, а затым перайшоў пад уладу Уладзіміра-Суздальскага княства. Яго росквіт прыпадае на ХIIІ-XV ст., калі ён быў цэнтрам Вялікага княства Цвярскога. З 1485 у складзе Маскоўскай дзяржавы.

Геаграфія

Цвер знаходзіцца на заходняй ускраіне Верхневолжскай нізіны, на яе заходняй ускраіне і на поўначы ад Цвярской марэннай грады. Горад размешчаны на скрыжаванні чыгуначнай і аўтамабільнай магістраляў, якія злучаюць Маскву і Санкт-Пецярбург, з Волгай у яе верхнім цячэнні, знаходзіцца за 168 км на паўночны захад ад Масквы і за 484 км на паўднёвы ўсход ад Санкт-Пецярбурга. Горад размешчаны на вышыні ад 124 м. (зрэз Волгі) да 174 м над узроўнем мора (самы высокі пункт горада на паўднёва-ўсходняй ускраіне, недалёка ад перасячэння галоўнага ходу Кастрычніцкай чыгункі з Цвярской акруговай дарогай).

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гагарынскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кардымаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be