Кіеўка
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіеўка.
Кіеўка — былы пасёлак. З 1929 года ў складзе Брэста.
Гісторыя
Кіеўка ўзнікла ў 1870-я гг. на ўсходняй ускраіне Брэста ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Ковель і Кіеў (адсюль і назва). Забудова была сядзібнай, вуліцы нядобраўпарадкаваны. У пасёлку жылі рабочыя і служачыя чыгункі, рамеснікі, дробныя гандляры. Частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. У 1929 годзе ўвайшоў у склад Брэста[1].
У 1944—1948 гадах на Кіеўцы знаходзіўся лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 284.
З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].
Забудова
Асноўныя вуліцы раёна — Войкава, Дварцовая, Калініна, Фруктовая, частка Пушкінскай, Сікорскага, Кіеўскай. Станам на 1987 год тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, кінатэатр «Маяк», стадыён «Лакаматыў», магазіны і прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва[1].
Зноскі
- 1 2 3 Киевка // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура
- Киевка // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.