wd wp Пошук:

Кіраўск

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіраўск (значэнні).

Кі́раўск[2] (трансліт.: Kiraŭsk) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскага раёна, на р. Ала. За 87 км ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна на лініі АсіповічыЖлобін, на аўтадарозе Бабруйск—Магілёў. Насельніцтва 8 767 чал. (2017)[3].

Гісторыя

На месцы Кіраўска ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёна. Пасля ўтварэння Кіраўскага раёна 12 лютага 1935 года (раён названы ў гонар С. М. Кірава), часовы цэнтр раёна — вёска Старцы, якая 20 красавіка 1939 года была перайменавана ў в. Кірава. Каля вёскі Старцы на месцы маёнтка Качэрычы быў пабудаваны пасёлак Кіраўск, куды пазней быў перанесены раённы цэнтр.

З 30 чэрвеня 1941 года па 26 чэрвеня 1944 года Кіраўск быў акупіраваны нямецкімі фашыстамі, якія загубілі тут 152 жыхары, дзейнічала антыфашысцкая група (кіраўнік Ц. С. Коржаў).

У 1944—1954 гадах Кіраўск уваходзіў у Бабруйскую вобласць. У 1955 годзе вёска Кірава (былыя Старцы) злілася з пасёлкам Кіраўск. 17 лістапада 1959 года Кіраўску быў нададзены статус гарадскога пасёлка. У 1971 годзе тут пражывала ўжо 4,7 тыс. чалавек. У 1972 і 1980 гадах былі распрацаваны генеральныя планы пасёлка, у адпаведнасці з імі цэнтральная частка забудоўвалася 2-3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сектары адбылося будаўніцтва 2-5-павярховых будынкаў. 4 чэрвеня 2001 года Кіраўск аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (Кіраўскі камбінат хлебапрадуктаў), дрэваапрацоўчай прамысловасці. Льнозавод. Гасцініца «Сузор’е».

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жаксынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крыма Катэгорыя·Населеныя пункты Кіраўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кіраўскага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты Кіраўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнаморскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Кіраўскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага 2-га раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Астраханскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Крыма Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Курскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраўскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ленінградскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Прыморскага края Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны і акругі гарадоў Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1934 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1971 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Слуцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be