Кіселявецкі сельсавет
Кіселяве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Кісялёўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хабовіцкага сельсавета[1]. У 1973 годзе ў склад Дзівінскага сельсавета перададзены вёскі Руховічы і Хабовічы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 4,5 % — украінцы, 3,5 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кобрынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.