wd wp Пошук:

Кічменгска-Гарадзецкі раён

Кі́чменгска-Гарадзе́цкі раён (руск.: Кичменгско-Городецкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кічменгскі Гарадок.

Геаграфія

Кічменгска-Гарадзецкі раён мяжуе з Велікаусцюжскім, Нюксенскім, Нікольскім і Бабушкінскім раёнамі, а таксама з Камстрамской і Кіраўскай абласцямі. Плошча раёна складае 7061 км².

Гісторыя

Кічменгска-Гарадзецкі раён быў утвораны 13 жніўня 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 16 096 чалавек.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be