wd wp Пошук:

Ла-Карунья

Ла-Кару́нья ці А-Кару́нья (галіс.: A Coruña [a koˈɾuɲa], ісп.: La Coruña [la koˈɾuɲa]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасці Галісія і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі.

Важны гістарычны порт, знаходзіцца на той частцы ўзбярэжжа паўночнага захаду Пірэнейскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас.

Цэнтр горада ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з матэрыком вузкім перашэйкам, такім чынам, існуюць два ўзбярэжжы: порт (у бок вусця рыяса Ла-Карунья) і частка ў бок адкрытага мора — раён Ensenada del Orzán, які пашыраецца асноўнымі гарадскімі пляжамі (Рыясор і Арзан).

Насельніцтва муніцыпалітэта Ла-Карунья складала на 2009 год 246 056 жыхароў[1], ён другі ў Галісіі па гэтаму паказчыку пасля Віга. Тым не менш, горад з 221 988 жыхарамі, з’яўляецца самай густанаселенай гарадской мясцовасцю ў Галісіі[2][3].

Вакол горада раскінулася Аднайменная гарадская метраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фероль, з’яўляецца канурбацыяй, што аб’ядноўвае больш паловы агульнай колькасці насельніцтва правінцыі.

Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных зямель, што прымушае горад расці вертыкальна. Шчыльнасць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Іспаніі (6680 чал/км²), яго плошча — 36,83 км²[4].

Большая частка вобласці, аддадзенай прамысловай дзейнасці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова развітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфера паслуг. Другасны сектар звязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, Прадстаўніцтва ўрада гэтай аўтаномнай супольнасці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі[5] з моманту яе заснавання.

Таксама горад быў сталіцай VIII ваеннай акругі, якая цяпер не існуе, але тут да гэтага часу знаходзіцца штаб-кватэра Генеральных сіл аператыўнай лагістыкі[6].

Тапонім

Паходжанне:

Існуе некалькі тэорый: ад кельцкай да лацінскай.

  • Некаторыя даследчыкі паказваюць рымскае паходжанне назвы горада. Магчыма, адбылася эвалюцыя ад лац.: acrunia — паўвостраў; такім чынам, a Crunia > la Crunia. Падчас праўлення караля Леона Фердынанда II(руск.) бел. (XII ст.) задакументаваны тапонім Crunia, у творах XIII ст. на галісійскай мове сустракаюцца формы áá Crunia і da Crunia[7], таксама da Cruna (1257)[8]; у творы 1262 года згадана La Crunia,[9], гэта даказвае той факт, што сучасная назва на іспанскай не з’яўляецца перакладам з галісійскай. Назвы Curunia, Crunnia і Crunna былі распаўсюджаныя ў Сярэднявеччы.
  • Яшчэ адзін магчымы шлях паходжання назвы — ад лац.: corona — высокае месца, са шматлікімі варыяцыямі на галісійскай: curuto, curota, corote, coroa. Можна назіраць сувязь з еўрапейскімі тапонімамі на англійскай, шведскай, чэшскай і г. д.
  • Па версіі Карыдада Арыяса, «Coruña» паходзіць ад назвы corono ці Кронас, якая мае варыянты Acorán, Gron, Goron, Gronwy у валійскай і г. д. Трэба памятаць, што Геркулесавы слупы называлі таксама Слупамі Кронаса, а ў горадзе захаваўся старажытнарымскі маяк, які мае назву Вежа Геркулеса. Гэтыя назвы ставяцца да імя грэчаскага галоўнага бога Кронаса, эквівалентнага рымскаму Сатурну, якое адсылае нас да значэнняў «высокая», «высокі», «гара», што дае разуменне слова Карунья як «высокі горад», «горад на вяршыні».
  • Кельцкая форма імя Кронаса — cruinne. Улічваючы тэндэнцыю гублення ў кельцкай літары «i», гэтае імя эквівалентна Crunni і можа непасрэдна быць эпанімам з кельтыберыйскай мовы ў выглядзе Cruna ці Crunia.
  • Кельцкія геаграфічныя назвы з коранем clunia, якія могуць прывесці да Crunnia, Cruna, Curuña і Карунья. Існуе населены пункт з аналагічнай назвай — Карунія-дэль-Кондэ (Правінцыя Бургас), які раней зваўся Clunia Sulpicia(ісп.) бел.. У Партугаліі ёсць горад з назвай Quinta da Corunha, назва якога, магчыма, роднасная назве Ла-Каруньі.
  • Іншая тэорыя выводзіць тапонім Coruña праз Cornia, маючы на ўвазе геаграфічны рог, падобна да брытанскага рэгіёна Карнуол, які мае форму, што выходзіць з kerne (Kernyw на кельцкай), вельмі падобную на імя кельтскага бога Кернунас(руск.) бел.. Грэчаскія аўтары (Скілак(руск.) бел., Дыядор Сіцылійскі казалі таксама пра востраў ці паўвостраў (nêsos) на атлантычным ўзбярэжжы Афрыкі, які называўся Kerne. Слова рог (лац.: cornus) мае ў грэчаскім адзін корань ker- з тапонімам Kerne.
  • З шырокага пункту гледжання, раманскі корань Cor- (таксама Car-) мае значэнне камень, скала на беразе мора. Існуюць варыянты кельцкіх і міжземнаморскіх слоў з індаеўрапейскімі каранямі. Супадзенне падобных тапонімаў у рэгіёне пацвяржае гэтую версію: Каркубіён(руск.) бел. (ісп.: Corcubión), Корме(ісп.) бел. (ісп.: Corme), Карыньё(руск.) бел. (ісп.: Cariño), Карнота(руск.) бел. (ісп.: Carnota) і г. д.
Панарама горада з гары Монтэ-дэ-Сан-Педра

Назвы:

  • A Coruña выкарыстоўваецца як галісійскі і афіцыйны варыянты ў адпаведнасці з законам 1983 г.[10].
  • La Coruña — гэта традыцыйная назва на іспанскай, якая рэкамендавана Каралеўскай акадэміяй іспанскай мовы(руск.) бел. і выкарыстоўваецца пры напісанні на іспанскай мове[11].
  • Coruña — гэта форма тапонима без артыкля, часта выкарыстоўваецца ў абедзвюх мовах, а таксама жыхарамі горада ў штодзённым жыцці.
  • Таксама ў карыстанні знаходзяцца назвы A Cruña / A Crunha.

У лістападзе 2004 г. муніцыпалітэт ухваліў пастанаўленне, якое абапіралася на Закон буйных гарадоў(ісп.) бел.[12][13], каб усталяваць афіцыйны статус двух тапанімічных формаў, парушаючы закон аб моўнай стандартызацыі.

Рашэнне аб прыняцці падвойнай назвы A Coruña/La Coruña было адменена Вярхоўным Судом Іспаніі з той высновы, што муніцыпальны закон не можа адмяніць галісійскі закон 1983 г. аб моўнай нармалізацыі, артыкул № 10 якога абвяшчае, што «ў якасці афіцыйных назваў галісійскіх тапонімаў выкарыстоўваюцца назвы на галісійскай мове».

У цяперашні час некалькі арганізацый[14] працягваюць абараняць назву La Coruña як афіцыйную форму, спасылаючыся да Канстытуцыі Іспаніі 1978 г.. Яны сцвярджаюць, што яна парушаецца, калі забараняецца выкарыстанне назвы на іспанскай, афіцыйнай мове, і што ніякі аўтаномны закон не можа быць вышэйшым за канстытуцыю. З іншага боку, артыкул 14.2 Закона 7/1985 Reguladora de las Bases del Régimen Local (Рэгуляванне сістэмы самакіравання), асноўны закон дзяржавы, абвяшчае, што муніцыпалітэты могуць мець назвы на іспанскай, таксама на другой афіцыйнай мове ці на абодвух, такім чынам робячы легітымным выкарыстанне галісійскай формы ў якасці афіцыйнай назвы.

Этнахаронім

Этнахаронім як ў галісійскай, так і ў іспанскай мовах гучыць аднолькава: coruñeses ці coruñesas.

Сімвалы

Герб Ла-Каруньі

Выява герба горада шырока прадстаўлена па ўсяму гораду, напрыклад, на гарадской мэблі, ліхтарных слупах, урнах і нават на гарадскіх тратуарах. Ён ўяўляе сабой сіні шчыт, на якім змешчаны маяк Вежа Геркулеса, які стаіць на камнях, і семь марскіх грабеньчыкаў па тры з кожнага боку і адзін унізе. Таксама яркім элементам з’яўляецца наяўнасць чэрапа і скрыжаваных костак, якія сімвалізуюць міфалагічны трыумф Геракла над Герыёнам(руск.) бел., косткі якога пахаваны ў фундаменце маяка.

Згодна з легендай, Геракл перамог Герыёна. Геркулес пераследваў яго ад Кадзіса да каруньскага паўвострава, дзе меў з ім жорсткую бойку, з якой выйшаў пераможцам, абезгаловіўшы Герыёна на невялікім паўвостраве сярод вялікіх камянёў на беразе мора. У гонар перамогі над ворагам была пабудавана знакамітая Вежа, якая з’яўляецца на гербе Ла-Каруньі прыкладна з 1521 года[15].

Варта адзначыць, што цяперашні сцяг Галісіі(ісп.) бел. без шчыта быў утвораны ад сцяга марской правінцыі(ісп.) бел. Ла-Карунья(руск.) бел.[16]

Фізічная геаграфія і навакольнае асяроддзе

Месцазнаходжанне

Муніцыпалітэт Ла-Карунья знаходзіцца ў правінцыі Ла-Карунья аўтаномнай супольнасці Галісія, на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Абмежаваны з поўначы Атлантычным акіянам, з усходу рыясам Ла-Карунья і муніцыпалітэтам Алейрас, з поўдня муніцыпалітэтам Кульярэда(руск.) бел. і з усходу муніцыпалітэтам Артэйха.

Тапаграфія і рэльеф

Ла-Карунья мае ўнікальны рэльеф, пачынаючы з паўвострава ў форме літары Т з плоскім пярэсмыкам і крутымі пагоркамі, створанымі ў архаічныя часы. У цяперашні час некаторыя пагоркі ўвайшлі ў склад горада пасля яго пашырэння ў 1940 г., напрыклад, Монтэ Альта, Санта Маргарыта, Эйрыс і Ла-Запатэйра. Некаторыя былі пераўтвораны ў зялёныя зоны (Бенс і Монтэ-дэ-Сан-Педра). Большая частка раёнаў мае выхад да мора.

Панарама бухты Арзан, можна бачыць пярэсмык, які фарміруе паўвостраў Ла-Карунья, на якім змяшчаюцца раёны Пескадары́я і Арзан

На тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць пагоркі, такія як Монтэ-дэ-Сан-Педра, і некалькі астравоў, напрыклад, архіпелаг Сан-Педра(ісп.) бел..

Гідраграфія

Вадаспад побач з Оперным тэатрам
Атлантычны акіян ля горада

Ла-Карунья амаль з усіх бакоў амываецца водамі Атлантычнага акіяна, з усходу знаходзіцца Бухта Арзан-Рыясор, з захаду — Рыяс Ла-Карунья.

Існуе таксама штучны вадаспад побач з Оперным тэатрам і Паркам Святой Маргарыты.

Клімат

Кліматаграма Ла-Каруньі

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

Ла-Карунья знаходзіцца ў Еўра-Сібірскім рэгіёне[17], у ландшафце плоскіх узгоркаў, якія шырока сустракаюцца ў Галісіі на паверхнях ад 0 да 500 метраў над узроўнем мора.

З’яўляючыся прыбярэжным горадам, Ла-Карунья мае мяккі марскі клімат, які не робіць рэзкіх тэмпературных перападаў на працягу года. Лета і зіма мяккія, з чаргаваннем сонечных і даждлівых дзён. Сярэднегадавая адносная вільготнасць каля 70 %[18].

Клімат Ла-Каруньі[19]
Месяц Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сяр. макс., °C 13.1 13.7 14.9 15.5 17.4 19.8 21.8 22.5 21.5 18.7 15.8 14.0 17.4
Сяр. мін., °C 7.6 8.0 8.6 13,1 9.4 13.7 15.6 16.0 14.8 12.6 10.3 8.9 11.4
Ападкі, мм 128 102 79 85 80 42 30 35 68 110 114 135 1008

Рэкорды тэмпературы: максімальныя тэмпературы былі адзначаны метэаролагамі 12 жніўня 2003 г. — 37,7 °C — на метэастанцыі аэрапорта Ла-Каруньі(ісп.) бел. і 28 жніўня 1961 года — 39,6 °C — на гарадской метэастанцыі. Мінімальнымі тэмпературамі былі −4,8 °C 7 студзеня 1985 года на метэастанцыі аэрапорта і −3 °C 22 лютага 1948 года на гарадской метэастанцыі[20].

Экстрэмальныя сітуацыі: на працягу апошніх дзесяцігодзяў ў горадзе было зафіксавана некалькі нетыповых выпадкаў надвор’я, напрыклад, такіх, як цыклон Клаус(ісп.) бел., які ў студзені 2009 г. пабіў рэкорд хуткасці ветра, што дасягаў 200 км/г, ураган Гартэнзія(ісп.) бел., які зрабіў тое ж самае ў кастрычніку 1984 г., або спякота ў Еўропе ў 2003 г.(ісп.) бел..

Сярод іншых падзей варта адзначыць буру ў сакавіку 2008 г., якая выклікала паводку на набярэжнай і праспекце Pedro Barrié de la Maza, і пахаладанне ў 1987 г., з прычыны якога на вуліцы горада выпаў снег. Пасля гэтага выпадку снегу ў горадзе не было, калі не ўлічваць высакагор’е Запатэйра[21].

Выгляд горада ў туманны дзень

Флора і фаўна

У парках горада, Лос-Хардзінес дэ Мэндэс Нуньес, Сад Сан-Карлас(ісп.) бел. і Санта-Маргарыта(ісп.) бел., вельмі многа птушак, сустракаюцца такія віды як Phylloscopus ibericus, Parus ater, вялікая сініца (Parus major), туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto) і вяхір (Columba palumbus). Іншыя птушкі агульныя для ўскраін, напрыклад, канюк звычайны (Buteo buteo), ястраб-перапёлачнік (Accipiter nisus) і пустальга звычайная (Falco tinnunculus). Акрамя таго можна назіраць некалькі відаў чаек. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца жоўталапая чайка (Larus michahellis), клуша (Larus fuscus) і чайка азёрная (Chroicocephalus ridibundus).

У парку Сан-Педра і Бенс(ісп.) бел. сустракаюцца зграйкі з дзясяткаў чачотак (Carduelis). Узімку ў траве гуляюць шматлікія конікі (Anthus). Улетку галубы (Columba) уюць гнёзды сярод прыродных зараснікаў жаўтазелю (Genista). Сярод іншых жывёл гэтых паркаў сустракаюцца яшчаркі, трусы і нават лісы.

Даволі дзіўна выглядае плывучы хвалялом процілеглага Castillo de San Antón. Пабудаваны са старых шын, ён з’яўляецца ў час прыліву сховішчам уражлівай колькасці вадаплаўных птушак, у тым ліку такіх, як чорнавалёвік (Calidris), грыцук малы (Limosa lapponica), пясчанка (Arenaria), баклан вялікі (Phalacrocorax carbo) і доўганосы баклан (Phalacrocorax aristotelis).

На пляжах і скалах збіраецца багавінне, што чапляецца за камяні; побач з імі, у лужах салёнай вады, сустракаюцца чырвоныя водарасці розных відаў. На ўзбярэжжы безліч мідый, малюскаў і марскіх зорак.

На скалах цяжкія ўмовы для жыцця з-за пастаянных вятроў, салёнасці і цяжкасці спасціжэння харчовага субстракту, яны часта амаль вертыкальныя. Але і на іх можна знайсці расліннасць, напрыклад, армерыя прыморская (Armeria maritima), побач з ёю можна сустрэць крытмум марскі (Crithmum maritimum), расходнік (Sedum acre), розныя лішайнікі, якія пакрываюць пароду шэрым, чорным, жоўтым і аранжавым.

Што тычыцца дзікай фаўны падводных рыб, можна адзначыць Atherina presbyter, Chromis chromis і Sparus aurata, якія жывуць паміж скал, агульна распаўсюджанымі з’яўляюцца Haliotis, каракаціцы (Sepiida) і васьміногі (Octopoda). Акрамя гэтага ля берага можна ўбачыць афалінаў (Tursiops truncatus) і Globicephala melas[22].

Экалагічныя катастрофы

Кадр кінематаграфістаў падчас крушэння танкера «Aegean Sea»(ісп.) бел. у 1992 годзе

Крушэнне танкера «Urquiola»

У 1976 г. адбылося першае з марскіх бедстваў, якія абрынуліся на ўзбярэжжа экалагічнай Каруньі. 13 мая гэтага года, нафтавы танкер «Urquiola» сеў на мель і пасля загарэўся пры набліжэнні да порта Ла-Карунья. Улады спрабавалі выцягнуць лодку ў адкрытае мора, але танкі судна разарваліся і пачаўся разліў нафты ў мора, якая затым загарэлася. У выніку гэтага інцыдэнту жыхарам Каруньі засталіся брудныя берагі з палівам на некалькі тыдняў.

Крушэнне танкера «Aegean Sea»

Раніцай 3 снежня 1992 г. танкер «Aegean Sea» наблізіўся да порта Ла-Карунья ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я, з хуткасцю ветру больш за 100 км/г і бачнасцю менш за 100 метраў. З-за моцнага хвалявання, па меркаванні капітана судна, або пасля няправільнага манеўру, у адпаведнасці з Генеральнай дырэкцыяй марскога флоту, карабель сыйшоў з устаноўленнага маршрута і ў канчатковым выніку наскочыў на скалы ў некалькіх сотнях метраў ад берага і ўваходу ў гавань. Паводле інфармацыі капітана, гэта адбылося ў 4:50 раніцы.

Пажар на танкеры «Aegean Sea». Справа ад вялікай успышкі відаць Вежу Геркулеса

У 08:00 карабель сеў на мель ля Вежы Геркулеса, каля ўваходу ў гавань. У 9:45 судна раскалолася на дзве часткі.

Неўзабаве карабель пачаў гарэць, таму што інертны газ падпітваў гарэнне. Прайшло крыху больш за паўгадзіны, перш чым капітан дазволіў эвакуацыю 28 членаў экіпажа, якія былі зняты выратавальнымі верталётамі «Helimer Galicia», «Pesca I» і «Pesca II», разам з караблём Чырвонага Крыжа «Blanca Quiroga».

Чалавечых ахвяр не было. Прыйшлося эвакуіраваць жыхароў з навакольных дамоў, каля 300 сем’яў правялі ноч па-за домам. Воблака дыму ад карабля на некалькі гадзін закрылі неба горада, у той час як у другой палове дня вецер перамяніўся на рыяс Ферол(ісп.) бел..

Хоць атрымалася адпампаваць каля 6000 тон сырой нафты, вялікая яе частка трапіла ў мора або загарэлася, астатняя нафта выпарылася з-за высокай лятучасці(ісп.) бел. гэтага тыпу нафты. Недастатковыя меры па барацьбе з нафтавым забруджваннем і затрымка з пачаткам работ прывялі да таго, што нафтавая пляма дасягнула мыса Прыор(ісп.) бел. і рыясаў Ла-Карунья, Арэс(ісп.) бел., Бетансас(ісп.) бел. і Ферол(ісп.) бел..

Пацярпелі ў агульнай складанасці каля 300 км берагавой лініі, гэта абмежавала дзейнасць больш за 4000 рыбакоў, здабытчыкаў морапрадуктаў і малюскаў, і ачыстныя збудаванні звязаных з узбярэжжам галін аквакультуры. Сумма прэтэнзій на кампенсанцыі дасягнула 300 млн еўра.

Пляжы Рыясор і Арзан, пакрытыя нафтай

Колькасць мёртвых жывёл вар’іруецца ад 500 паводле даных гандлёвага флоту(ісп.) бел. да 26 000 у адпаведнасці з экалагічнымі групамі.

Карма «Aegean Sea», якая амывалася хвалямі ля Вежы Геркулеса зрабілася на працягу многіх гадоў турыстычнай славутасцю. У выніку яе прадалі на металалом. Якар захаваўся ў акварыўме Finisterrae(ісп.) бел..

Кампенсацыі пацярпелым пачалі выплачвацца ў 2002 г., пасля доўгага судовага працэсу ў Вышэйшым судзе Галісіі.

Абвал звалкі Bens

10 верасня 1996 г. ў горадзе адбылася яшчэ адна фатальная падзея, калі абвалілася звалка Bens на раён O Portiño, заваліў некалькі плацін і будынкаў патокам у 200 000 кубаметраў бруду і смецця, што выклікала смяротны зыход і захапіла некалькі дзясяткаў аўтамабіляў і катэраў. Інцыдэнт выклікаў вялікія нязручнасці для гаражан, на працягу некалькіх дзён невыносны смурод пакрываў горад, асабліва шчыльны ў зоне аварыі.

Разліў нафты з танкера «Prestige»

Апошняе з вялікіх бедстваў, з якімі давялося сутыкнуцца Ла-Каруньі, адбылося 13 лістапада 2002 г., калі нафтавая пляма, выкліканая крушэннем(ісп.) бел. танкера «Prestige», дасягнула берагоў, хоць шкода для наваколляў была не такой моцнай, як у іншых абласцях Галіцыі.

Гісторыя

Асноўны артыкул Гісторыя Ла-Каруньі(ісп.) бел.

Дарымская і рымская эпохі

Існуюць запісы аб існаванні ў дарымскія часы паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Ла-Каруньі (Форт Элвінья(ісп.) бел. і Верхняя Санта-Маргарыта (ісп.: Alto de Santa Margarita)). Племя альтабраў(ісп.) бел. карэнныя жыхары вобласці паміж рыясамі Арэс(англ.) бел. і Ферол(англ.) бел.. Заліў Ла-Каруньі згаданы пад назвай Portus Magnus Artabrorum (Вялікі порт альтабраў) і быў адным з важных пунктаў так званага Сярэбранага маршруту(ісп.) бел.. Назва Brigantium адносіцца да Бетансаса(англ.) бел.. Пталамей піша пра паселішча Фара (ісп.: Faro) (гэта, безумоўна, адносіцца да сучаснай Каруньі) і згадвае Вежу Геркулеса. Дыян Касій кажа пра прыбыццё Цэзара да ўзбярэжжа Брыгантыўма. Пад рымлянамі Ла-Карунья была апошнім пунктам маршруту і даволі важным портам.

Войскі Юлія Цэзара прыбылі ў 62 да н.э. і рымляне хрысцілі месца Брыгантыўм. У II стагоддзі нашай эры была пабудавана Вежа Геркулеса, што паказвае важнасць порта ў гэтай мясцовасці ў тыя часы. У апошні час былі знойдзены рэшткі некропаліса[23] і іншых рымскіх будынкаў у гарадскіх раёнах Pescadería і Monte Alto.

Сярэднявечча і Адраджэнне

Плошча Азкарага ў Старым горадзе

Пасля падзення Рымскай імперыі маленькае паселішча падпадае пад валоданне свеваў і вестготаў.

Уварванне арабаў на Пірэнейскі паўвостраў у 711 г. не аказала вялікага ўплыву на гэтую вобласць, якая на працягу стагоддзя заставалася часткай хрысціянскага каралеўства Астурыя.

Бермуда II(руск.) бел. дараваў Царкве ўладу над Круніяй і востравам Фара (які пазней стаў паўвостравам, на ім пабудавалі Вежу Геркулеса), а ў IX—X стагоддзі перыядычныя атакі флоту вікінгаў зрабілі мясцовасць бязлюднай, таму што людзі аддавалі перавагу жыццю ў раёне Бетансаса, бо лічылі зону рыяса больш бяспечнай.

Так працягвалася да 1208 г., калі горад скарыўся пад уладу караля Леона Альфонса IX, які перасяліў жыхароў суседняй вёскі Эль-Бурга на месца цяперашняга Старога горада, аднавіў горад і надаў яму прывілеі паводле Фуэрас Бенавентэ(ісп.) бел.. Такім чынам, Ла-Карунья зрабілася анклавам, які падпарадкоўваўся непасрэдна каралю, вольным ад вернасці духавенству і феадалам, якія падзялілі астатнюю Галісію.

Дзесяцігоддзем пазней Альфонса X Кастыльскі дараваў гораду права таргаваць соллю без выплаты падаткаў, што прывяло да эканамічнага буму.

У часы праўлення Энрыке III Кастыльскага(руск.) бел., у апошнія гады XIV стагоддзя былі пабудаваныя сцены, якія абаранялі цэнтр Старога горада. Некаторыя рэшткі захаваліся, напрыклад, тры брамы, якія адкрываліся да мора. Таксама захавалася крэпасць, якую называюць Старая крэпасць, зараз на гэтым месцы знаходзіцца Сад Сан-Карлас(ісп.) бел..

Ужо ў XIV стагоддзі, Хуан II Кастыльскі(руск.) бел. надаў Ла-Каруньі ў 1446 г. статус горада. Карл V(руск.) бел. заснаваў у ім Дом Гандлю для спецый і адплыў з порта, каб каранавацца імператарам у Германіі.

Новы час

XVII стагоддзе

Статуя Марыі Піты на плошчы яе імя(галіс.) бел.

На працягу XVII і XVIII стагоддзяў бесперапынныя войны за Іспанскую манархію аказалі ўплыў на павышэнне падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Горад прыйшоў у заняпад.

Каралева Елізавета I адчувала глыбокую варожасць з каралём Іспаніі Філіпам II, што прывяло да серыі ваенных канфліктаў. 21 ліпеня 1588 ў порт зайшла Непераможная армада[24], якая пацярпела ад шторму на шляху з Лісабона, каб адрамантаваць караблі і папоўніць прыпасы.

Годам пазней, у 1589 г., англійская каралева выслала флот пад камандаваннем Фрэнсіса Дрэйка, вядомы як Непераможная армада(ісп.) бел.. Горад змагаўся з захопнікамі пад кіраўніцтвам гераіні Марыі Піты(ісп.) бел. і спрабаваў супрацьстаяць аблозе. Такім чынам, спаліўшы манастыр Санта-Дамінга, раёны Санта-Томас і рыбнага рынку, 19 мая англічане знялі аблогу.

Менавіта ў гэты час Каралеўскі суд Галісіі(галіс.) бел. пераехаў з горада Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Ла-Карунью[25].

У 1620 г. Філіп III заснаваў Марскую школу для хлопчыкаў і ў 1682 г. ажыццявіў аднаўленне Вежы Геркулеса па праекце архітэктара Антунеса.

XVIII стагоддзе

Падчас Вайны за іспанскую спадчыну, горад зноў пацярпеў рост падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Вайна скончылася ў 1716 і спрыяла аднаўленню эканомікі, пачаліся вытворчасць і экспарт дзейнасці каталонскіх буржуазных прадпрымальнікаў, якія базуюцца ў горадзе.

Падчас праўлення Карла III Ла-Карунья ў канчатковым рахунку разбурыла манаполію Кадзіса як адзінага горада, якому было дазволена гандляваць з калоніямі ў Амерыцы. Трынаццаць партоў, у тым ліку Ла-Карунья, атрымлівалі выгаду ад такога гандлю. З гэтага моманту горад багацеў, кароль пабудаваў сцяну вакол рыбнага рынку (ісп.: Pescadería), яна захавалася ў выглядзе хвалярэза(ісп.) бел., які падзяляе пляжы Рыясор і Арзан.

Менавіта ў гэтым стагоддзі, калі пачалася першая прамысловая дзейнасць у горадзе са стварэннем завода Каралеўскага завода па вытворчасці тытуню (ісп.: Real Fábrica de Tabacos) — працаваў да 90-х гадоў мінулага стагоддзя і Каралеўскай фабрыкі па вытворчасці галаўных убораў (ісп.: Real Sombrerería de La Coruña).

Сучасныя часы

Вайна за незалежнасць

Помнік у порце Ла-Каруньі, які называюць Parrote, пастаўлены ў гонар дзяцей-сірот, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыі Бальміса

У першай палове ХIХ стагоддзя горад перажыў значны рост насельніцтва з 12 000 жыхароў у першыя гады да прыкладна 20 000 ў 1850 годзе.

30 лістапада 1803 з порта выйшла, накіроўваючыся ў Амерыку, экспедыцыя(ісп.) бел. пад кіраўніцтвам Франсіска Хаўера Бальміса(ісп.) бел., якая везла вакцыну супраць воспы ў іспанскую Амерыку. Гэта была першая міжнародная здраваахоўчая экспедыцыя ў свеце.

Помнік Хуану Дыясу Парліеру(ісп.) бел. ў месцы пакарання

Падчас нашэсця Напалеона ў маі 1808 горад аказаў супраціў французскай акупацыі з самага яе пачатку, на чале з Сінфарыяна Лопесам (ісп.: Sinforiano López).

Патрыятычнае паўстанне пачалося 30 мая, калі натоўп людзей з суседніх правінцый, раз’юшаны весткамі пра ўсеагульнае паўстанне, запатрабаваў, каб павесілі іспанскі сцяг і распачалі салюты, якія былі традыцыйнымі ў той дзень, дзень Сан-Фернанда і анамастыкі караля Фердынанда VII. Генерал-капітан(руск.) бел. Антоніа Філаньеры (ісп.: Antonio Filanghieri) спрабаваў супакоіць патрыётаў, але яны пайшлі ў яго палац. Быў сфарміраваны Савет абароны, як і ў іншых буйных гарадах Іспаніі, у выніку чаго Ла-Карунья стала на бок патрыётаў і знаходзілася ў стане вайны з французамі.

Карта Бітвы пры Элвіньі(ісп.) бел. 1809 года, у якой войскі Нікала Жан дэ Дзьё Сульт(руск.) бел. сустрэліся з войскамі Джона Мура(руск.) бел.

Іншыя месцы Галісіі, напрыклад, Віга супраціўляліся. У Ла-Каруньі адбылося некалькі бітваў, найбольш значнай з якіх з’яўляецца Бітвы пры Элвіньі (ці Ла-Каруньская бітва)(ісп.) бел., у якой 16 студзеня 1809 года сустрэліся французы і англічане.

19 жніўня 1815 года фельдмаршал Хуан Дыяс Парліер(ісп.) бел., празваны El Marquesito, выступіў з намерам аднавіць Канстытуцыю 1812 года(ісп.) бел., падтрыманую буржуазіяй і інтэлігенцыяй Каруньі. Тым не менш, 22 жніўня войскі лібералаў ваеннай сдаліся, былі схоплены і дастаўлены ў замак Святога Антонія, дзе былі прысуджаны да смерці і павешаны на шыбеніцах 3 кастрычніка 1815 года.

Карлісцкія войны

Грабніца Джона Мура(руск.) бел. ў Саду Сан-Карлас(ісп.) бел.

У пачатку 1833 года ў Іспаніі пачалася Першая карлісцкая вайна(руск.) бел., Ла-Карунья, верная свайму ліберальнаму духу, аб’явіла сваю падтрымку каралеве Ізабеле II. Горад быў абложаны некалькі разоў экспедыцыямі карлістаў, але ні разу не быў заняты войскамі Дона Карласа Старэйшага. Пасля заканчэння канфлікту, каралева Ізабела II падаравала гораду статус сталіцы правінцыі ў 1849 годзе.

Канец XIX стагоддзя

У канцы дзевятнаццатага стагоддзя ў горадзе пачалі развівацца новыя галіны прамысловасці і банкі, якія ляглі ў аснову сучаснага мегаполіса. У той час такія постаці, як Эмілія Парда Басан(руск.) бел. і Аўрэліана Лінарэс Рывас(ісп.) бел. (дэпутат Ліберальнай партыі) павысілі прэстыж горада і забяспечылі значныя фінансавыя ахвяраванні ў цяжкія часы для насельніцтва Каруньі.

Пасля страты апошніх іспанскіх калоній за мяжой у 1898 годзе, многія галісійцы, якія зарабілі багацце ў Карыбскім рэгіёне, так званыя «indianos», вярнуліся са сваімі грашыма і жаданнем аднавіць у горадзе Геркулеса (ісп.: ciudad herculina) тую раскошу, якую яны ведалі ў такіх гарадах як Гавана або Сант’яга-дэ-Куба.

XX стагоддзе: анексія муніцыпалітэта Оза

Будынак Банка Пастор(ісп.) бел., які быў самым высокім у Іспаніі да 1929 года

У XX стагоддзі адбыўся дэмаграфічны і эканамічны выбух, у выніку якога быў анексаваны муніцыпалітэт Оза(ісп.) бел.. Гэта дала штуршок для развіцця прамысловасці, энергетыкі порта, павелічэння заснаваных саюзаў і сеткі бізнесу і гарадскіх службаў. Ла-Карунья становіцца сталіцай галісійскага архітэктурнага авангарда стагоддзя, пашырылася будаўніцтва будынкаў з фасадамі ў стылі мадэрн (раён плошчаў Lugo, Orense, Pontevedra, Linares Rivas, сімвалічныя будынкі Кіёск Альфонса(галіс.) бел., Іспанскага нацыянальнага радыё і гасцініца Atántico) y з 1922 года самым высокім будынкам у Іспаніі быў галоўны офіс Банка Пастор(ісп.) бел.[26], які страціў сваё першынство ў 1929 годзе з будаўніцтвам на мадрыдскай Гран-Віа(руск.) бел. штаб-кватэры кампаніі Telefónica.

Другая рэспубліка (1931—1936)

У часы Другой рэспублікі, горад працягваў сваю эканамічную і палітычную экспансію. Менавіта ў гэты час рацыяналізм прыйшоў у горад, архітэктурныя характарыстыкі трыццатых гадоў у цяперашні час выкарыстоўваецца пры будаўніцтве інстытута, бібліятэкі і ваенна-марской акадэміі.

Грамадзянская вайна (1936—1939)

У 1936 годзе ўспыхвае грамадзянская вайна і войскі лаяльных да ваеннага перавароту генерала Франка абложваюць горад. Яны захапілі кантроль і ўчынілі крывавую разню з казнямі ў мясцовасці Campo de la Rata(ісп.) бел., Карунья застаецца бастыёнам федэральнага рэспубліканізму.

Дыктатура Франка (1939—1975)

Падчас Дыктатуры Франка была пабудавана адна з асноўных дарог, вядучых з цэнтра горада, гэта адбылося ў 1957 годзе[27], якая была названа ў гонар Альфонса Маліна(ісп.) бел.. Прадпрымальнік Педра Бары дэ ла Маза(ісп.) бел. заснаваў кампанію Unión Fenosa(ісп.) бел.

У 1960 горад адчуў на сабе высокія тэмпы росту насельніцтва, атрымаўшы 60 тысяч новых жыхароў усяго за адно дзесяцігоддзе, у сувязі з хваляй іміграцыі з сельскіх раёнаў, горад пашырыўся на захад і поўдзень, будаваліся новыя раёны, такія як пашырэннем горада на захадзе і поўдні будаўніцтва новых раёнаў, такіх як Los Mallos і el Agra del Orzán.

Вежа Геркона(ісп.) бел. з'яўляецца самым высокім будынкам Галісіі на працягу 35 гадоў

У 1975 годзе з будаўніцтвам Вежы Геркона(ісп.) бел. (таксама вядомай як Вежа Коста-Рыка), горад пачаў расці вертыкальна, што паказвае адметнасць яго ад іншых іспанскіх гарадоў. З моманту завяршэння будаўніцтва, яна застаецца самым высокім будынкам у паўночнай Іспаніі, яго вышыня 108 метраў, 119[28] з антэнай Тэлебачання Галісіі(ісп.) бел. (TVG) са штаб-кватэрай у Ла-Каруньі, якая знаходзіцца ў гэтым будынку.

Дэмакратычны перыяд

Паводле Статуту Аўтаноміі Галісія(ісп.) бел. ў 1981 годзе Ла-Карунья страціла статус галісійскай сталіцы, які мела з 1563 года[29][30][31] на карысць Сант’яга-дэ-Кампастэла, у выніку чаго адбылася самая маштабная маніфестацыя ў гісторыі горада[32].

Горад у апошнія дзесяцігоддзі

Падчас праўлення Франсіска Васкес Васкеса(ісп.) бел. (1983—2006), які 6 разоў запар абіраўся абсалютнай большасцю галасоў, у Ла-Каруньі былі распачаты амбіцыйныя горадабудаўнічыя праекты, адной з самых сімвалічных пабудоў была вялікая набярэжная(галіс.) бел. даўжынёй дванаццаць кіламетраў (самая доўгая ў Еўропе)[33], і тры навуковых музея:

Было створана кіраванне «=MC²» (ісп.: Museos Científicos Coruñeses — Навуковыя музеі Каруньі), якое зрабіла Ла-Карунью нацыянальным навукова-папулярным цэнтрам[34].

Оперны тэатр

У гэты час у горадзе з’явіліся Оперны тэатр(ісп.) бел., Калізей(галіс.) бел. (многафункцыянальны для розных тыпаў падзей, у тым ліку і для бою быкоў), парк скульптур вакол Вежы Геркулеса, абеліск Міленіум(ісп.) бел., стадыён Рыасор(руск.) бел. і іншыя.

Негледзячы на тое, што Франсіска Васкес ніколі не прайграваў выбары, апошнія гады яго праўлення былі адзначаны некалькімі спрэчкамі, у тым ліку яго канфрантацыяй з галісійскім рэгіянальным урадам па назве горада на іспанскай і галісійскай мовах. Васкес абіраўся мэрам да 2006 г., пакуль прэм’ер-міністр Хасе Луіс Радрыгес Сапатэра не прызначыў яго паслом Іспаніі ў Ватыкане. Мэрам зрабіўся былы намеснік Васкеса Хаўер Ласада(ісп.) бел..

На выбарах 2007 года(ісп.) бел. партыя ПСГ-ІСПП(ісп.) бел., атрымала большасць галасоў, страціўшы абсалютную большасць галасоў[35]. У гэтай сітуацыі Ласада выбірае прагрэсіўнае пагадненне ўраду з Блокам нацыяналістаў Галісіі(ісп.) бел. (BNG), кандыдатам ад гэтай партыі з’яўляецца віцэ-мэр Энрыке Тэль.

Вежа Марскога кіравання, адна з найвышэйшых пабудоў горада

У апошнія дзесяцігоддзі было праведзена некалькі змен у горадзе: зніжэнне долі розных адміністрацыйных і ваенных функцый, умацаванне яго структуры і бізнесу, тут размясціліся філіялы некаторых буйных іспанскіх кампаній, такіх як банкі Novagalicia Banco(ісп.) бел. і Банка Пастор(ісп.) бел., медыя-група Grupo Voz(ісп.) бел. і тэлекамунікацыйная кампанія R(ісп.) бел., у суседнім муніцыпалітэце Артэйха знаходзіцца штаб-кватэра Inditex, адной з буйнейшых тэкстыльных кампаній у свеце (яна валодае папулярнымі брэндамі Pull and Bear(ісп.) бел., Zara, Massimo Dutti(руск.) бел. і Bershka(ісп.) бел.) і інш.), якая аказвае важны ўплыў на горад. Важным трэба лічыць таксама дзейнасць Ла-Каруньскага порта (другі ў Галісіі па пастаўках свежай марской рыбы) і бум у камерцыйнай дзейнасці порта (нафта і навалочныя грузы)[36]. З аэрапорта(ісп.) бел. Ла-Каруньі, які змешчаны ў муніцыпалітэце Кульярэда(руск.) бел. здзяйсняюцца палёты па Іспаніі і ў некаторыя еўрапейскія гарады. Гадавы пасажырапаток рэзка павялічыўся ў апошнія гады.

Горад таксама стаў вядомы на міжнародным узроўні дзякуючы нядаўнім поспехам сваёй асноўнай футбольнай каманды, Дэпартыва Ла-Карунья, якая стала чэмпіёнам Іспанскай футбольнай лігі(укр.) бел. ў сезоне 1999—2000 і некалькі разоў заняла там другое месца.

У 2008 г. адбылося святкаванне 800-ай гадавіны заснавання Ла-Каруньі Альфонса IX ў 1208 г. і 200-годдзе з дня Бітвы пры Элвіньі.

29 чэрвеня Вежа Геркулеса, старажытны сімвал горада, была аб’яўлена Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.

Насельніцтва і гарадское планаванне

Прыблізныя межы паміж пяццю прыходамі(руск.) бел. Ла-Каруньі

Адміністрацыйны падзел

Ла-Карунья падзелена на 5 прыходаў(руск.) бел.:

Апошнія чатыры далучаны да горада анексіяй муніцыпалітэта Оза.

Насельніцтва

Паводле дадзеных за 2010 год[37], на тэрыторыі муніцыпалітэта(ісп.) бел. знаходзіцца 46 асобных паселішчаў(ісп.) бел., тым не менш, самым густа заселеным (з 220 581 зарэгістраваным(ісп.) бел. жыхаром) з’яўляецца сталіца муніцыпалітэта Ла-Карунья.

Насельніцтва астатніх прыходаў складае:

Дэмаграфія

Ла-Карунья аказаўся за межамі працэсу павелічэння буйных гарадоў, які адбываецца ў Еўропе. Такім чынам, у апошнім дзесяцігоддзі ХХ ст. горад страціў каля 3 500 жыхароў, у той час як сталічная вобласць, якая складаецца з васьмі муніцыпальных утварэнняў вырасла на 20 000. Прырост насельніцтва, які назіраўся з канца XIX ст., пачынае зніжацца, у асноўным, дзякуючы двум фактарам:

  • Дэцэнтралізацыя жыцця: існаваў пастаянны пераход з гарадскіх раёнаў у муніцыпалітэты сталічнай вобласці, дзе пражывае амаль 100 тысяч чалавек. Кошт на зямлю і жыллё стымулюе такую міграцыю ў буйных гарадах. Агламерацыя складаецца з муніцыпалітэтаў Кульярэда(руск.) бел., Артэйха, Алейрас, Сада(руск.) бел., Бергонда(руск.) бел., Абегонда(руск.) бел., Камбрэ і Караль(руск.) бел.
  • Адмоўны натуральны прырост: людзей нараджаецца менш, чым памірае, і, такім чынам, колькасць насельніцтва змяншаецца з 1987 г. Узровень нараджальнасці складае каля 6,9, больш чым на 2 пункты ніжэй, чым іспанская, але прыкладна на сярэднім узроўні Галісіі. Нараджальнасць усёй сталічнай вобласці ў два разы вышэй, чым у самім горадзе.
Графік насельніцтва Ла-Каруньі
Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de España
Колькасць насельніцтва 1877—2008
Год Агульнае
муніцыпалітэт
Агульнае
правінцыя
Працэнт
(%)
1877 35.718 612.402 5,82 %
1887 39.609 635.327 6,23 %
1897 38.927 651.623 5,97 %
1900 44.057 681.895 6,46 %
1910 49.290 726.697 6,78 %
1920 63.603 772.363 8,23 %
1930 71.511 835.906 8,55 %
1940 98.834 912.662 10,83 %
1950 127.618 971.641 13,13 %
1960 173.661 1.035.619 16,77 %
1970 189.467 1.030.745 18,38 %
1981 231.721 1.093.121 21,20 %
1991 246.953 1.096.966 22,51 %
2001 236.379 1.096.027 21,56 %
2009 246.056 1.145.488 21,48 %

Нягледзячы на гэтыя дадзеныя, насельніцтва пачало аднаўляцца дзякуючы іміграцыі. Хоць гэта ў асноўным, рэпатрыянты, якія з’ехалі ў 80-х і 90-х гадах, спецыялісты і пенсіянеры, таксама моладзь з Паўднёвай Амерыкі і, ў значна меншай ступені, людзі з Далёкага Усходу, Афрыкі і Усходняй Еўропы.

Дэмаграфічнае развіццё Ла-Каруньі з 1900 па 2007 год. Як можна бачыць, за апошнія гады для дэмаграфічнага становішча характэрны застой, выкліканы адсутнасцю зямлі пад забудову і нізкімі коштамі жылля ў сталічнай вобласці. Аднак у апошнія 10 гадоў горад аднавіў частку свайго насельніцтва, дасягнуўшы ў 2009 г. значэння, адпаведнага 1991 года (246000).

Калі разглядаць месца паходжання жыхароў Ла-Каруньі, амаль палова з іх нарадзілася ў гэтым горадзе, 88 % — у Галісіі і 96 % нарадзіліся дзе-небудзь у Іспаніі. Такім чынам, толькі 4 % маюць замежнае паходжанне[38].

Дадзеныя за 2008 г. кажуць нам, што горад і яго сталічныя вобласці працягваюць расці.

Гарадская метраполія Ла-Карунья

Асноўны артыкул: Гарадская метраполія Ла-Карунья

Гарадская метраполія
Муніцыпалітэтнасельніцтва
Ла-Карунья246.056
Кульярэда28.227
Артэйха29.762
Алейрас33.443
Сада14.487
Бергонда6.696
Абегонда5.798
Камбрэ23.231
Караль5.770

З урбанізацыяй колькасць новых зямель у Ла-Каруньі значна знізілася з 70 гадоў, кошт за квадратны метр зямлі пачаў павышацца, а прылеглыя муніцыпалітэты адчулі на сабе прыток новых жыхароў, якія толькі зараз пачалі вяртацца ў сам горад Ла-Карунья. Гэта павольна цягнулася да 1990-х, калі яны адчулі значны рост. У некаторых паселішчах насельніцтва падвоілася з 1991 года.

У цяперашні час плошча Ла-Карунья займае 55 % ад агульнага ліку муніцыпальных тэрыторый, г. зн, што горад займае плошчу ў 20 квадратных кіламетраў (з калягарадскімі тэрыторыямі 36,83) і мае 246 056 жыхароў.

Агульная колькасць насельніцтва і плошча сталічнай вобласці Карунья вар’іруецца ў залежнасці ад аўтараў. Яго ўплыў распаўсюджваецца, вядома, за межамі вобласці Ла-Карунья, а таксама дасягае раёнаў Бергантыньяс(руск.) бел., Бетансас(руск.) бел., Эўме(руск.) бел. і Фероль, утвараючы канурбацыю.

У цяперашні час праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія спрыяюць павышэнню звязвання Ла-Каруньі з астатняй сталічнай вобласцю. Ствараюцца новыя дарогі і плануюцца новыя віды транспартнай сеткі (Легкарэйкавы транспарт(руск.) бел.).

Бліжэйшымі для Ла-Каруньі вялікімі цэнтрамі насельніцтва з’яўляюцца прыход Мейсэндэ(ісп.) бел. (каля 7 000 тысяч жыхароў, самы вялікі ў муніцыпалітэце Артэйха), а таксама паселішчы, прылеглыя да вусця рыяса, з агульнай колькасцю ў прыкладна 40 000 чалавек, у тым ліку Пярылья(руск.) бел., А Тэмпле(ісп.) бел., Ла-Баркала(ісп.) бел., Эль-Бурга(ісп.) бел., Вілабоа(руск.) бел. і іншыя.

Палітыка і гарадская адміністрацыя

Ратуша Ла-Каруньі на плошчы Марыі Піты(галіс.) бел.

Мэры горада

Mandato Мэр Палітычная партыя
1979-1981Дамінгас Мерына(ісп.) бел.Галісійскі саюз(ісп.) бел.
1981-1983Жаакін Лопез(ісп.) бел.Саюз дэмакратычнага цэнтра(ісп.) бел.
1983-1987Франсіска Васкес Васкес(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
1987-1991Франсіска Васкес Васкес(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
1991-1995Франсіска Васкес Васкес(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
1995-1999Франсіска Васкес Васкес(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
1999-2003Франсіска Васкес Васкес(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
2003-2006Франсіска Васкес Васкес(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
2006-2007Хаўер Ласада(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
2007-2011Хаўер Ласада(ісп.) бел.ПСГ-ІСПП(ісп.) бел.
2011-Карлас Нягрэйра Саута(ісп.) бел.Народная партыя Галісіі(ісп.) бел.

Судовая адміністрацыя

Судовая адміністрацыя ўключае ў сябе Вышэйшы суд Галісіі, Суд правінцыі і Кіраўніцтва судовай акругі № 4 у правінцыі Ла-Карунья, чый раён уключае ў сабе горад Ла-Корунья плюс 6 вёсак у рэгіёне[39].

Архітэктура і манументы

Вежа Геркулеса

Сярод выбітных помнікаў галоўнае месца займае сімвал Ла-Каруньі, Вежа Геркулеса, найстарэйшы дзеючы маяк у свеце[40]. Паходжанне вежы невядомае, яна была перабудавана рымлянамі ў II стагоддзі. Надпіс на камне змяшчае імя C. Servius Lupus, архітэктара Лузітаніі, старажытнарымскай правінцыі ў Іспаніі. Сучасны фасад неакласічнага стрылю з’явіўся пасля рэканструкцыі, зробленай ў XVIII стагоддзі. У часы праўлення Карла IV праводзіцца поўная рэканструкцыя, якая працягвалася ў перыяд з ліпеня 1788 па снежань 1790, на чале з Эўстахіа Джаніні ў стылі неакласікі. Зараз яна ў плане квадратная (у адрозненне ад мінулага, яна ўяўляла сабой круг), складае 58 метраў у вышыню і працягвае заставацца дзеючым маяком, дапамагаючы суднам на дзясяткі км вакол. У 1991 годзе вакол вежы быў створаны Парк скульптур з працамі такіх вядомых мастакоў, як Франсіска Лейра Луіс(ісп.) бел., Пабла Серана(ісп.) бел. і іншых.

У 2007 годзе[41], Вежа стала кандыдатам на абранне ў Сусветную спадчыну. З 9 снежня 2008 года[42] яна стала пабрацімам Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку, а 25 чысла таго ж месяца яна паўтарыла гэта з Маяком замка Мора(англ.) бел. ў Гаване, які з’яўляецца старэйшым у Амерыцы і лічыцца сімвалам Кубы.

27 чэрвеня 2009 ЮНЕСКА абвясціла Вежу Геркулеса Сусветнай спадчынай[43].

Замак Сан-Антон

Замак Сан-Антон уначы

Асноўны артыкул: Замак Сан-Антон Замак Сан-Антон змешчаны ля порта, у раёне Ла-Салана. Ён быў пабудаваны на тагачасным невялікім востраве ў сярэдзіне бухты Ла-Карунья, дзе была невялікая капліца, прысвечаная Святому Антонію. Ён абараняў горад ад атак з боку мора. У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, будаўніцтва было пачата ў 1587.

Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады(ісп.) бел., якая адбылася ў 1589, замак унёс эфектыўны ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў недабудаваны. Пасля завяршэння нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З васемнаццатага стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі(ісп.) бел. ў 1960.

Цяпер там знаходзіцца музей археалогіі і гісторыі горада(галіс.) бел., з моманту яго заснавання ў кастрычніку 1968.

Манастырская царква Санта-Марыя-да-Кампа

Санта-Марыя-да-Кампа, раманская царква XII стагоддзя

Асноўны артыкул: Манастырская царква Санта-Марыя-да-Кампа(галіс.) бел.

У Старым горадзе стаіць у сваёй прыгажосці манастырская царква Святой Марыі (таксама называецца Санта-Марыя-да-Кампа). Гэта позняраманская царква (XII—XIII стагоддзі), з’яўляецца калегіяльнай(ісп.) бел. з 1441 г. Паводле рэгістрацыйных даных, завершана ў 1302 г. Яна мае тры нефа і паўкруглую апсіду.

Царква Сант’яга

Царква Сант’яга, пабудаваная ў рымскай традыцыі, мае вялікі неф з драўляным дахам і макаўку з трыма апсідамі, перабудаваную ў XV і XVI стагоддзях. Захаваліся руіны, якія належаць манастыру Сан-Францыска, заснаванаму каля 1214 і разбуранаму, часткова, у сярэдзіне шаснаццатага стагоддзя, пасля быў перабудаваны ў 1651 годзе, але быў зноў разбураны ў выніку выбуху парахавой бочкі. Ён выкананы ў гатычным стылі, мае адзін неф, сяродкрыжжа і тры апсіды, пяцікутную па цэнтры і квадратныя з бакоў. Нефы зробленыя з дрэва, а апсіды маюць своды. Прыцягваюць увагу сяродкрыжжа і цікавы партал у раманскай традыцыі.

Царква Сан-Хорхе

Пабудаваная ў стылі барока, яна з’яўляецца храмам з трыма нефамі, якія маюць раскошныя дэкарацыі ў інтэр’еры. Фасад з гіганцкімі калонамі, разметка для іх была зроблена вядомым галісійскім архітэктарам барока Фернанда дэ Касасам Навоа(ісп.) бел.. Вялікі прамавугольны праём старшынствуе над кампазіцыяй, у той час, як іезуіцкія контрфорсы нагадваюць архітэктурнае паходжанне.

У ёй таксама адбылася першая спроба рэгістрацыі аднаполых шлюбаў у Іспаніі, у 1901 годзе[44].

Царква Сан-Нікалас

Сярэднявечны храм пацярпеў у сярэдзіне васемнаццатага стагоддзя поўнае аднаўленне. Найбольш заўважным у яго архітэктуры з’яўляецца арнамент інтэр’еру. Найбольшае яго развіццё адбылося на дэкаратыўных бакавых дзвярах святыні (1704—1867).

Муры

Рэшткі старажытных абарончых гарадскіх муроў, за імі Госпіталь Абентэ і Лага

Рэшткі абарончых сцен, і тры брамы, якая адкрылася ў горадзе на мора ўздоўж праспекта Parrote, перад бухтай. Ён таксама захоўвае крэпасць, вядомую як Старая крэпасць, на месцы якой зараз знаходзіцца Сад Сан-Карлас(ісп.) бел..

Яна знаходзіцца пад абаронай дэкларацыі аб абвяшчэнні культурных цэннасцяў(ісп.) бел. ад 22 красавіка 1949 года, а таксама аб’яўлены гістарычнай спадчынай у Іспаніі(ісп.) бел. Законам 16/1985[45].

Абеліск Кантонаў

Абеліск(галіс.) бел., прысвечаны Аўрэліана Лінарэсу Рывасу(ісп.) бел. у 1895

Асноўны артыкул: Абеліск(галіс.) бел.

Абеліск быў пабудаваны ў 1893 годзе, калі горад Ла-Карунья прапанаваў усталяваць помнік, які ўвекавечыць памяць аб Аўрэліана Лінарэсе Рывасе, які быў вядомым палітыкам у горадзе падчас регентства Марыі Крысціны(руск.) бел., і аддзячыць яго за шматлікія дзеянні на Каруньі.

Абеліск «Міленіум»

«Міленіум»

Асноўны артыкул: Абеліск «Міленіум»(ісп.) бел.

Абеліск «Міленіум» — гэта манумент у форме абеліска, які змешчаны на набярэжнай(галіс.) бел.. Ён быў усталяваны, каб адзначыць пачатак XXI стагоддзя. Абеліск мае ў вышыню 46 метраў і зроблены з 2 тон сталі і 147 плітак горнага крышталя, якія прывезлі з Нідэрландаў. На першых 13 метрах распавядаюцца асноўныя гістарычныя падзеі і паказаны персоны Ла-Каруньі, нанесеныя на крышталь. Ноччу абеліск асвяшчаецца 142 лямпачкамі.

Іншыя манументы

У горадзе можна ўбачыць архітэктурны комплекс плошчы Марыі Піты(галіс.) бел. пад старшынством муніцыпальнага палаца з той жа назвай(галіс.) бел., які датуецца 1897 і пабудаваны ў стылі мадэрн. Цэнтрам гэтай зоны з’яўляецца Кіёск Альфонса, таксама ў стылі мадэрн, пабудаваны ў 1913 годзе і прысвечаны каралю Альфонса XIII.

Сярод іншых важных будынкаў Упраўленне порта і Будынак пошты, абодва з 50-х, Тэатр Калон(галіс.) бел. з 40-х і Будынак Банка Пастор(ісп.) бел., пабудаванага па праекце мясцовага архітэктара Антоніа Тэнрэйха(ісп.) бел. сумесна з Перыгрынам Эстэльесам у 1922, самым высокім у Іспаніі ў той час.

Таксама можна адзначыць Інстытут Эўсэбіа да Гуарда, які датуецца 1898 годам і Палац Юстыцыі ў стылі мадэрн з выяўленым уплывам неакласікі, пабудаваны ў 1922 годзе, таксама дзесяткі будынкаў у стылях мадэрн і авангард першай трэці ХХ стагоддзя.

Ёсць таксама вялікія архітэктурныя будынкі, пабудаваныя ў ХХ стагоддзі, такія як Оперны тэатр(ісп.) бел. (1989), Музей чалавецтва (1995), Дом Навукі(ісп.) бел. (1964) і іншыя.

Нарэшце, варта адзначыць, археалагічную каштоўнасць гарадзішча Элвінья(ісп.) бел., дзе ў цяперашні час ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне і аднаўленчыя работы, каб стварыць новы гарадскі музей.

Галерэі Ла-Каруньі

Галерэі Ла-Марыны ў Ла-Каруньі

Галерэі(ісп.) бел., якія лепш за ўсё паказаны на шэрагу дамоў з агульным фасадам на вуліцы Ла-Марына, але прадстаўлены таксама па ўсяму гораду і акрузе. Гэтыя галерэі сталі прычынай таго, што Ла-Карунью называюць «Крыштальны горад».

Гэты спецыфічны для Галісіі архітэктурны элемент уяўляе сабой балконы, якія закрыты драўлянымі рамамі, пафарбаванымі ў белы колер з вялікай плошчай шклення. Галерэі ўпрыгожваюць заднія фасады дамоў.

Яны датуюцца XIX стагоддзем і пачалі з’яўляцца з узнікненнем плоскага нарэзанага шкла, якое пачалі вырабляць у горадзе Сан-Ільдэфонса(руск.) бел. (Сеговія). Спачатку яно прыйшло ў горад Фероль, дзе ім шклілі кармавыя часткі галеонаў у сярэдзіне XVIII стагоддзя, потым яго сталі выкарыстоўваць, каб рабіць вокны ў дамах, у Фероле, Пуэнтэдэўме(руск.) бел., Бетансасе(руск.) бел. і Ла-Каруньі. Яны былі патрэбны, каб пусціць у вокны святло, але не даць трапіць туды дажджу.

Рамы могуць быць таксама з чыгуну(руск.) бел. ці літымі.

Стары горад

Асноўны артыкул: Стары горад Ла-Каруньі(галіс.) бел.

Старым горадам называюць самую старажытную частку Ла-Каруньі. У IX-X стагоддзях жыхары вострава Фара (паўвостраў, на якім сёння стаіць Вежа Геркулеса) пакінулі раён з-за пастаянных нападаў флоту вікінгаў і пасяліліся ў раёне Бетансас. У 1208 г. кароль Альфонса IX нанова заснаваў горад, перасяліўшы людзей на месца цяперашняга Старога горада, паселішча падпарадкоўвалася непасрэдна каралю і было свабодным ад вернасці духавенству і феадалам.

У XIV ст. дзеля абароны Старога горада былі пабудаваныя сцены, сляды якіх застаюцца да гэтага часу, а таксама тры брамы, якая адкрываліся з горада на мора: Parrote, Clavo і San Miguel. Таксама тут захавалася крэпасць, вядомая як Стары Форт, у цяперашні час пераўтвораная ў Сад Сан-Карлас(ісп.) бел..

Стары горад Ла-Коруньі захоўвае вуліцы і плошчы, што ажыўляюць гісторыю горада, і высакародныя асабнякі і рэзідэнцыі. Той дом, у якім адбыўся шлюб Мануэля Мургуя(ісп.) бел. і паэтэсы Расаліі дэ Кастра(руск.) бел., знаходзіцца на вуліцы Príncipe.

Набярэжная

Марская набярэжная Рыясор-Арзан

Асноўны артыкул: Марская набярэжная Ла-Каруньі(галіс.) бел.

Яна пабудавана як класічная набярэжная, марфалогія якой ўключае:

  • Пешаходную зону, у тым ліку шырокія тратуары, з вонкавага боку абмежаваныя парэнчамі.
  • Зону для веласіпедыстаў, у тым ліку веласіпедная дарожка. Гэты элемент прысутнічае толькі ў больш шырокіх месцах, дзе ён не перашкаджае пешаходнай зоне: у вузейшых месцах веласіпедныя і пешаходныя зоны аб’яднаныя.
  • Паласу для трамваяў.
  • Дарогі для аўтамабіляў.
  • Яшчэ адзін шэраг стальных парэнчаў, з унутранага боку набярэжнай.

Набярэжная Ла-Каруньі з’яўляецца самай працяглай набярэжнай у Еўропе, яна цягнецца ўздоўж ўзбярэжжа амаль на 16 км, апярэзваючы горад. Уздоўж яе можна ўбачыць буйныя пляжы, высокія скалы, вузкія ручаі, зялёныя лугі і цудоўныя музеі, тыповае шкло будынкаў (галерэі) і шматлікія архітэктурныя помнікі.

Папярочны разрэз набярэжнай

Што тычыцца малых архітэктурных формаў, будаўнічых матэрыялаў, добраўпарадкавання і іншых элементаў, яны ўключаюць у сябе:

  • У верхняй частцы (Замак Сан-Антон, Вежа Геркулеса, раён Старага горада) набярэжная асвятляецца чырвонымі ліхтарамі, ўпрыгожанымі эмаллю дызайнера Хуліі Арэс, якія ідуць уздоўж трамвайнай лініі.
  • У раёне бухты Ла-Карунья, пляжаў Рыясор і Арзан, набярэжная змяняецца, становіцца больш зялёнай і светлай, дабаўляюцца элементы дызайна, якія нагадваюць пра мора: белыя лямпы-шары, жывыя загароджы па баках тратуараў, газоны побач з трамвайнай лініяй.
  • Пры праектаванні ўпершыню ў горадзе быў задуманы трамвайны маршрут.
  • Акрамя таго, набярэжная абсталявана шматлікімі лаўкамі, добрымі для адпачынку і прыемнымі звонку, уздоўж яе растуць пальмы, разбіты газоны і ўтвораны жывыя загарадзі.

Пляжы

Пляж Рыясор з палацам на фоне Палаца спорту

Ла-Карунья мае больш за два кіламетры пляжаў у горадзе[46]. Галоўнымі з’яўляюцца:

  • Рыясор: размешчаны ў цэнтры горада і мае 610 м у даўжыню, з грубым белым пяском ля падножжа набярэжнай горада. Ветраны, з моцнымі хвалямі. Падыходзіць для серфінгу і ўсех відаў пляжных відаў спорту. Часта аб’ядноўваюць з суседнім пляжам Арзан, іх падзяляе «La Coraza», рэшткі старажытнай сцяны. Сцяг блакітны(руск.) бел..
Пляж Арзан
  • Арзан: у цэнтры горада, падобны на пляж Рыясор, але пясок больш дробны. Даўжыня каля 700 метраў. Сцяг блакітны.
  • Матадэра(галіс.) бел.: у цэнтры горада, падобны на Рыясор і Арзан, пясок белы, зусім дробны, 80 метраў даўжынёй. Сцяг блакітны.
  • Лапас(галіс.) бел.: ля падножжа Вежы Геркулеса, 70 метраў даўжынёй, больш ціхі, з белым дробным пяском. Сцяг блакітны.
  • Сан-Амара(галіс.) бел.: у раёне Adormideras, блізка да Вежы Геркулеса і нябярэжнай. 105 метраў даўжынёй, з белым дробным пяском. Сцяг блакітны.
  • Оза(галіс.) бел.: абаронены ад ветру, з ціхімі хвалямі, мае дробны белы пясок, даўжынёй 100 метраў. Сцяг блакітны.
Панарама пляжаў Рыясор, Арзан, Матадэра, якія аб'яднаюцца падчас адліву

Ёсць таксама мноства невялікіх пляжаў і бухт, такіх як Сан-Раке(галіс.) бел. або Адармідэйрас(галіс.) бел..

Паркі і сады

Сад Мендэса Нуньеса

У цяперашні час у горадзе Ла-Карунья на кожнага жыхара прыходзіцца 10 кв. метраў паркаў і садоў. Гэта азначае, што горад налічвае каля 2,5 км² добраўпарадкаваных зялёных тэрыторый. Гэта даволі высокая доля, улічваючы невялікі памер муніцыпалітэта, а таксама тое, што колькасць муніцыпальных зямель пад будоўляй або гарадскім выкарыстаннем складае каля 50%, у той час як свабодных зямель засталося нямнога. Асноўнымі паркамі і садамі з’яўляюцца:

  • Парк Бенс(ісп.) бел.. Гэта найбуйнешая зялёная зона горада. Парк мае цудоўны від на горад і ўзбярэжжа муніцыпалітэтаў Артэйха, Карбальё(руск.) бел. і Мальпіка(руск.) бел., у ясны дзень можна ўбачыць астравы Сісаргас(ісп.) бел.. Парк складаецца з вялікіх прастораў газону, мае дзве сажалкі, абсталяваны пешаходнымі дарожкамі і дзіцячай пляцоўкай.
Парк Бенс
  • Парк Сан-Педра(ісп.) бел.. Знаходзіцца блізка да парка Бенс, размешчаны на вяршыні гары Сан-Педра, дзе з 1929 па 1999 гг.. стаялі тры берагавыя батарэі артылерыі Міністэрства абароны. У парку знаходзіцца выдатны пункт назірання за горадам і суседнімі муніцыпалітэтамі, маецца рэстаран-бар, невялічкі батанічны сад, раслінны лабірынт, старадаўнія гарматы, адрэстаўраваныя і пераўтвораныя ў турыстычныя аб’екты. Таксама дзейнічае ліфт сферычнай формы, які перамяшчае сваіх пасажыраў з набярэжнай на верхні ярус парка.
Ліфт гары Сан-Педра
  • Парк дэ ла Торэ. Размешчаны на паўночным ускрайку гарадскога паўвострава, цягнецца ад Вежы Геркулеса да наваколляў Adormideras. У сярэдзіне можна знайсці могілкі маўраў, у цяперашні час - Музей слоў, помнік загінуўшым у Грамадзянскай вайне, вялікі ансамбль скульптур і вышэйзгаданы маяк.
  • Парк Святой Маргарыты(ісп.) бел.. Размешчаны на вяршыні стромкага ўзгорка ў цэнтры горада, з’яўляецца найбуйнейшым гаем у горадзе, з сотнямі розных відаў раслін. Тут маюцца сажалкі і гарышчы, а таксама некалькі дзіцячых пляцовак і пляцовак сумеснага адпачынку для дзяцей і дарослых, што кожны дзень прываблівае вялікую колькасць людзей. У цэнтры парку месціцца прэстыжны Музей навукі і планетарый. На паўночны ўсход ад уваходу ў парк знаходзіцца Оперны тэатр.
  • Сад Мендэса Нуньеса. Размешчаны ў цэнтры раёна Пескадары́я і прылеглы да партовых збудаванняў, побач з Кантонамі Вялікім і Малым. Гэты сад – самы стары ў горадзе, дзейнічае з сярэдзіны XIX ст. Тут можна ўбачыць помнікі Эміліі Парда Басан(руск.) бел., Альфонса Маліна(ісп.) бел., Мануэлю Курасу(ісп.) бел. і Джону Ленану.
Менхіры, Парк дэ ла Торэ
  • Парк Еўропа. Размешчаны паміж раёнамі Cuatro Caminos y La Gaiteira і з’яўляецца папулярным месцам адпачынку. Побач знаходзіцца будынак Fórum Metropolitano, які аб’ядноўвае ў агульную культурную прастору муніцыпальную бібліятэку, сацыяльны цэнтр, фільматэку, хемератэку(ісп.) бел. і Моладзевы інфармацыйны цэнтр.
  • Парк Сан-Дыега. У гэтай зялёнай зоне абсталявана веласіпедная дарожка, якая ідзе на пляж Оза і некаторыя важныя спартыўныя збудаванні (трэнажорная зала, басейны) муніцыпальнай уласнасці
  • і іншыя.

Культура

Штогадовы гістарычны фестываль(ісп.) бел. «Кулі з Атлантычнага акіяна»(ісп.) бел. праводзіцца з 1998 года.

Музеі

Архіў Каралеўства Галісіі(ісп.) бел., які знаходзіцца ў садзе Сан-Карлас
Domus, Дом Чалавека
  • Музей выяўленчых мастацтваў(галіс.) бел.: гэты музей змяшчае творы вялікіх нацыянальных і замежных мастакоў, якія працавалі паміж XV і XIX стагоддзямі. Сярод яго калекцый эскізы Рубенса, вялікая выстава карцін імпрэсіяністаў і рэлігійных карцін[47].
  • музей археелогіі і гісторыі горада(галіс.) бел.: размешчаны ў замку Сан-Антон, быў створаны ў 1964 годзе пасля таго, як міністэрства абароны саступіла замак мэрыі. Змяшчае прадметы са скарбаў старажытных цывілізацый да дзясятага стагоддзя і выставу, прысвечаную жыццю іспанскай арміі пасля вайны за незалежнасць да валадарання Альфонса XIII[48].
Finisterrae(ісп.) бел.
Дом Навукі(ісп.) бел.

Тэатры

У горадзе дзейнічае некалькі тэатраў:

  • Тэатр Разаліі Кастра(галіс.) бел.. Будынак XIX стагоддзя, у эклектычным стылі, размешчаны ў самым цэнтры горада, недалёка ад плошчы Марыі Піты. Самыя прэстыжныя і відовішчныя мерапрыемствы праводзяцца тут.
  • Тэатр Калон(галіс.) бел.. Адкрыты ў 1948 годзе і нядаўна адноўлены.
  • Оперны тэатр(ісп.) бел.
  • Форум Метрапалітана
  • Цэнтр Агара

Спорт

У горадзе праводзіцца мноства спартыўных мерапрыемстваў у шматлікіх спартыўных аб’ектах і збудаваннях

Футбол

Каманда Дэпартыва Ла-Карунья ў 2008

Галоўнымі спартыўнымі зоркамі горада з’яўляюцца футбалісты каманды Дэпартыва Ла-Карунья, яны з’яўляюцца ўладальнікамі тытулу Чампіёнаў Іспаніі ў 2000, а таксама двойчы атрымлівалі Кубак (1995, 2002) і тройчы Суперкубак Іспаніі (1995, 2000, 2002), а Кубак Інтэртота ў 2008 годзе. Яны ўваходзяць у лік усяго 9 каманд, якія калісьці выйгравалі іспанскую Прэм’ер-лігу.

Сярод іншых футбольных каманд Варта таксама адзначыць Мантанерас, заснаваны ў 1968 годзе.

Найбольш важныя футбольныя падзеі адбываюцца на стадыёнах Рыясор(руск.) бел. і Элвінья(галіс.) бел., хатніх для «Дэпартыва Ла-Карунья» і «Мантанерас» адпаведна.

Хакей

Іншай важнай камандай у горадзе з’яўляецца Хакейны клуб Лісеа(ісп.) бел., якая не раз атрымлівала тытулы ў рознах спаборніцтвах.

Спартыўныя збудаванні

Стадыёны

Рыясор(руск.) бел.
  • Рыясор(руск.) бел.: адкрыты ў 1944 годзе, з’яўляецца самым буйным у горадзе, а таксама самым вядомым, бо з’яўляецца хатнім для «Дэпартыва Ла-Карунья». Знаходзіцца ў раёне Рыясор, побач з аднайменным пляжам. Пакрыццё — газон, памеры 105х68 метраў і ёмістасць у 34 600 гледачоў.
  • Элвінья(галіс.) бел.: размешчаны на вуліцы Глазга, са штучным газонам памерам 104х68 метраў і ёмістасцю ў 1500 гледачоў. Акрамя таго, хатні стадыён «Мантанерас».
Стадыён Універсітэта
  • Стадыён Універсітэта: змяшчаецца ў кампусе ўніверсітэта(ісп.) бел.. Газон пакрыты звычайнай травой, памеры 105x64, ёсць бегавая дарожка на 400 метраў.

Эканоміка

Ла-Карунья лічыцца самай багатай камаркай у Галісіі. ВУП складае 3.486 млн еўра[49][50].

Сектар паслуг, фінансы, партовая дзейнасць (камерцыйная і рыбалоўная) і ў меншай ступені, прамысловы сектар — гэта асноўныя напрамкі дзейнасці для эканомікі горада. Горад з’яўляецца важным фінансавым і прадпрымальніцкім цэнтрам для Галісіі. Сярод банкаў самыя важныя Банк Пастор(ісп.) бел. і Caixa Galicia(ісп.) бел.. У горадзе змяшчаецца буйная карпарацыя Inditex, найбуйнейшая тэкстыльная група ў свеце, якая належыць Амансіа Артэга(ісп.) бел., гэтай карпарацыі належаць такія брэнды, як Zara (дарэчы, першая ў свеце крама гэтай маркі адкрылася менавіта ў Ла-Каруньі[51]), Pull and Bear(ісп.) бел., Massimo Dutti(руск.) бел. і Bershka(ісп.) бел.. Таксама ў горадзе змяшчаюцца кампанія Hijos de Rivera(ісп.) бел., якая валодае маркай піва «Estrella Galicia», а таксама прадае ваду, безалкагольныя напоі і іншыя прадукты і камунікацыйная кампанія R(ісп.) бел., якая пракладвае валаконна-аптычны кабель ў Галісіі і галісійскі вядучы пастаўшчык тэлефонных паслуг, Інтэрнэту і кабельнага тэлебачання.

Порт

Унутраны порт

Асноўны артыкул: Порт Ла-Каруньі

Пірс Centenario, у цяперашні час выкарыстоўваецца для навалочных грузаў (вугаль, кокс і кантэйнеры)
Пірс Calvo Sotelo, выкарыстоўваецца для драўніны, цынку, збожжа і інш.

Порт Ла-Карунья з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аб’ектам у Галісіі, у 2008 годзе адбылося павелічэнне грузавых перавозак на 23 %[52]. Праз порт праходзіць больш за 14 мільёнаў тон у год[53], большасць трафіку складаюць наліўныя грузы, такія як прадукты нафтаперапрацоўкі і біяэтанол. Вядзецца гандаль дрэвам і такімі сыпучымі грузамі, як цэмент, вугаль, кокс, цынк і інш. У меншай ступені адбываецца грузапаток кантэйнераў і іншых грузаў. Аб’ём грузапатоку рыбы і морапрадуктаў другі па значнасці ў Галісіі, у парту знаходзіцца адзін з асноўных рынкаў рыбы ў краіне. Порт Ла-Карунья таксама галоўны пункт прыпынку для круізных суднаў. Напрыклад, у 2007 годзе ў тут пабывалі 40 000 наведвальнікаў і 62 круізы на суднах RMS Queen Elizabeth 2(руск.) бел., Jewel of the Seas(руск.) бел. і MV Oriana (1995)(англ.) бел.. Порт забяспечвае дзейнасць асноўных эканамічных цэнтраў горада. Ён мае больш за 6 км пірсаў.

Знешні порт

Асноўны артыкул: Порт Ла-Каруньі

Выгляд знешняга порта ў 2009 г.

З 2004 г. праводзіцца рэканструкцыя порта ў Пунта-Лангасцейра(галіс.) бел.. Будоўлю з бюджэтам больш за 300 млн. еўра плануецца завяршыць у 2012 г., але з 2010 г. новы порт ужо часткова функцыянуе.

Новы порт змяшчае хвалярэз 3250 м у даўжыню, 264 гектараў ўнутраных вод (што эквівалентна больш за 100 футбольных палёў) і 91 гектар зямлі пад забудову.

Акрамя таго, маецца пад’яздная дарога да трасы А-6(ісп.) бел. і чыгункі.

Прычальная лінія працягнецца больш чым на 9 км з глыбінямі ад 16 да 30 метраў, што дазволіць прымаць судны да 250 000 тон.

Выкарыстанне гэтага новага порта дапаможа да 2020 г. выкараніць перавозку брудных і небяспечных грузаў (напрыклад, сыпкіх матэрыялаў і вадкасцей) ад горада Ла-Карунья. Пасля выканання другога і трэцяга пашырэння, запланаваных да 2020 г., у новым порце будуць таксама размешчаны кантэйнеры, генеральныя грузы і рыбапрадукты, якія адправяцца ў гарадскія докі Сан-Дыега і Оза.

Прамысловасць

У сваіх межах горад мае два індустрыяльных паркі: А-Грэла-Бенс (ісп.: A Grela-Bens), у якім змешчана больш за 600 кампаній і PO.CO.MA.CO(ісп.) бел., які абслугоўвае каля 400 кампаній.

У сталічным рэгіёне размешчаны іншыя буйныя прамысловыя зоны, у асноўным, у паўднёва-заходнім раёне (муніцыпалітэты Кульярэда(руск.) бел. і Артэйха), напрыклад, Сабон (Sabón), дзе, сярод іншага, знаходзіцца штаб-кватэра шматнацыянальнай Inditex і цеплавая электрастанцыя Sabón.

Сярод іншых вядомых прамысловых месцаў у сталічнай вобласці Альведра(галіс.) бел., Баркала(руск.) бел., Мяйсэндэ(ісп.) бел..

Буйнымі прамысловымі аб’ектамі ў межах горада з’яўляюцца нафтаперапрацоўчы завод Repsol YPF(руск.) бел., які пачаў працаваць ў 1967 г. і алюмініевы завод металургічнай кампаніі Alcoa(руск.) бел..

Камерцыя

У Ла-Каруньі дзейнічаюць сотні камерцыйных цэнтраў і прадпрыемстваў, тут знаходзіцца самая вялікая колькасць гандлёвых кампаній на тэрыторыі Паўночнай Іспаніі.

Буйныя гарадскія гандлёвыя цэнтры

  • Абеліск. Вялікі цэнтр, якім карыстаюцца і мясцовыя жыхары, і турысты. Тут знаходзяцца крамы міжнародных кампаній, напрыклад, Benetton(руск.) бел., Inditex, Springfield(ісп.) бел., Ulanka, Vidrio, Pronovias.
  • Вуліца Barcelona. Пешаходная вуліца, якая знаходзіцца даволі далёка ад турыстычных маршрутаў, але таксама папулярная для пакупцоў, бо знаходзіцца ў адным з самых густанаселеных раёнаў.
  • Вуліца San Andrés. Яна адчула спад гандлю пасля адкрыцця буйных гандлёвых цэнтраў, але застаецца папулярнай да гэтых часоў, дзякуючы выдатнай транспартнай сувязі з цэнтрам гораду.

Турызм

Турызм ў Ла-Каруньі павялічваецца ў апошнія гады, у год сюды заходзіць каля 60 круізных суднаў. Горад мае шмат турыстычных прывабнасцяў, сярод іх маяк, набярэжная, шматлікія музеі і паркі, замак Сан-Антон і старажытныя цэрквы, у горадзе экспануюцца працы вядомых мастакоў і працуюць крамы вядомых гандлёвых марак.

Бухта Арзан з гары Монтэ-дэ-Сан-Педра, у левым куце — Вежа Геркулеса

У горадзе многа пляжаў, асноўныя з іх добра прыдатныя да сёрфінгу. Тут праходзяць розныя святы, напрыклад, Ноч Святога Хуана[54], якая прыцягвае гледачоў вогнішчамі на пляжах і феерверкамі.

У 2006 г. ўпершыню ў гісторыі города колькасць турыстаў пераўзышла падвоенае насельніцтва горада, дасягнуўшы паўмільёна наведвальнікаў, а ў 2010 г. яна дасягнула мільёна[55].

У горадзе маецца разгалінаваная сетка гасцініц, як міжнароднага рангу, так і мясцовых. Агульная колькасць месцаў, якія можа прапанаваць гасцінічны сектар, складае больш, чым за 3500.

Гасцініцы Ла-Каруньі
ТыпКолькасць
Гасцініцы 5 зорак1
4 зоркі10
3 зоркі3
2 зоркі4
1 зорка7
Агульная колькасць25

Сацыяльнае забеспячэнне

Адукацыя

У горадзе ёсць 12 прыватных, 26 публічных і 17 сярэдніх школ і 3 універсітэта, раскіданыя па ўсім муніцыпалітэце.

Універсітэты

Асноўны артыкул: Універсітэт Ла-Каруньі(ісп.) бел.

Лагатып Універсітэта Ла-Каруньі

Універсітэт Ла-Каруньі мае 5 кампусаў у Ла-Каруньі (у Элвіньі, Запатэйра, Рыясоры і Озе) і адзін у Фероле. Тут навучаецца каля 24 000 студзентаў[56]. Універсітэт прапануе некалькі спецыяльнасцяў, унікальных для Галісіі і нават для Паўночнай Іспаніі, напрыклад, падзіатрыя(руск.) бел., звычайная і тэхнічная(ісп.) бел. архітэктура, прамысловы дызайн(руск.) бел., карабельныя прылады(руск.) бел., грамадзянскае будаўніцтва, каналы і порты, сацыялогія, паліталогія і кіраванне.

Таксама ў горадзе працуюць філіялы Нацыянальнага ўніверсітэта дыстанцыйнай адукацыі, Іспанія(ісп.) бел. і Інтэрнацыянальнага ўніверсітэта Мянендэса-і-Пелая(ісп.) бел.

Ахова здароўя

Аховай здароўя займаюцца Комплекс бальніцы ўніверсітэта Ла-Каруньі(галіс.) бел., які ўключае гарадскую бальніцу, бальніцу Абентэ і Лага, марскую бальніцу Оза і бальніцу Тэрэзы Эрэра, а таксама іншыя цэнтры.

Існуюць таксама прыватныя клінікі, напрыклад, Modelo або Бальніца Санта-Тэрэза.

Транспарт і камунікацыі

Аўтамабільныя дарогі і магістралі

ІдэнтыфікатарНазваМаршрут
 A-6 А-6(ісп.) бел. Мадрыд — Кальяда-Вільяльба(руск.) бел./Аданера(руск.) бел. — Тардэсільяс(руск.) бел. — Бенавентэ(руск.) бел. — Панферада(руск.) бел. — Луга — Ла-Карунья
 AP-9 Autopista del Atlántico(ісп.) бел.Фероль — Ла-Карунья — Сант'яга-дэ-Кампастэла — Пантэведра — Віга — Туй(руск.) бел. —  A-55  — Партугалія/ IP 1 
 AC-10  AC-11  з  AC-12 Вуліца Альфонса Маліна — Тунэль Эйрыс — Порт Оза
 AC-11 Пад'езд д Ла-КаруньіВуліца Альфонса Маліна — скрыжаванне з  N-550 - Мост Pasaje
 AC-12 Пад'езд д Ла-Каруньі  N-VI Вуліца Прыма-дэ-Рывера — Касабланка — Túner de і Порт Оза — Мост Pasaje
 AC-14 Пад'езд д Ла-Каруньі ад  A-6 As Lonzas — А-Запатэйра(галіс.) бел. — Тарыя —  A-6 
 N-VI Паўночна-заходняя шаша(ісп.) бел.Мадрыд — Медына-дэль-Кампа(руск.) бел. — Тардэсільяс(руск.) бел. — Бенавентэ(руск.) бел. — Панферада(руск.) бел. — Луга — Ла-Карунья
 N-550 Атлантычная шаша(ісп.) бел.Ла-Карунья — Сант'яга-дэ-Кампастэла — Пантэведра — Віга — Туй(руск.) бел.

Асноўныя транспартныя артэрыі горада:

  • Вуліца Альфонса Маліна, адна з галоўных вуліц з трафікам 140 000 транспартных сродкаў[57]
  • Вуліца Jubias[58]
  • Кальцо Хуана Карласа I: у цяперашні час у стадыі будаўніцтва, стане трэцяй кальцавой дарогай горада[59]
Вуліца Альфонса Маліна
Станцыя Renfe

Чыгунка

У горадзе ёсць дзве станцыі чыгункі:

  • Пасажырская: Станцыя Станцыя Ла-Карунья-Сан-Крыстабаль(ісп.) бел., перабудаваная ў 1991 г., мае рэгіянальныя цягнікі ў буйныя гарады Галісіі, а таксама злучае горад з Мадрыдам, Барселонай і лініяй Ірун/Більбаа. Некалькі гадоў таму станцыя зазнала невялікую рэканструкцыю, якая падрыхтавала будучы прыход кампаніі AVE(руск.) бел. ў горад. Чакаецца, што ў 2012 г. будзе дабудавана высокахуткасная лінія Ферол-Ла-Карунья-Сант’яга-дэ-Кампастэла, якая ў сваю чаргу непасрэдна звязана з Мадрыдам. У 2005 г. станцыя абслужыла каля 600 000 пасажыраў, што з’яўляецца рэкордам за ўсю яе гісторыю.
  • Грузавая: Станцыя Сан-Дыега, якая абслугоўвае порт горада. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кампаніі з’яўляюцца перавозкі дрэва, жалеза, цынку, вугалю і кантэйнераў з партоў.

Аэрапорт

Асноўны артыкул: Аэрапорт Ла-Каруньі(ісп.) бел.

Аэрапорт Ла-Каруньі

Ла-Карунья мае аэрапорт у 9 км ад горада, вядомы як Аэрапорт Альведа, афіцыйна названы Aeropuertos Españoles y Navegación Aérea(ісп.) бел. Аэрапор Ла-Каруньі. Ён мае невялікую пасадачную паласу ў 1.9 км і сучасную супрацьтуманную сістэму ILS II/III, якая ўступіла ў строй у 2008. У апошнія гады аэрапорт быў самым хуткарастучым у Галісіі, ён падвоіў лік пасажыраў на працягу трох гадоў[60]? і дасягнуў 1 175 000 пасажыраў у 2008 годзе[61].

Аэрапорт мае рэгулярныя рэйсы ў буйныя гарады ў мацерыковай частцы (Мадрыд, Барселона, Севілья, Більбаа, Сарагоса і Валенсія), таксама рэйсы ў Лісабон, Лондан і Амстэрдам і на Канарскія астравы, у цяперашні час таксама вядуцца перамовы для злучэння горада з трымя гарадамі Усходняй Еўропы і паўднёвай Іспаніі.

Міжгароднія аўтобусы

Ла-Карунья мае аўтобусную станцыю ў гандлёвым цэнтры горада, яна была пабудавана ў 1989 годзе і ў цяперашні час абслугоўвае больш за 6 мільёнаў пасажыраў у год (17 000 у дзень)[62]. Станцыя мае злучэнне з галісійскімі, іспанскімі і іншымі гарадамі, у тым ліку з Жэневай, Парыжам, Лісабонам, Рымам і Мюнхенам.

Гарадскі транспарт

Асноўны артыкул: Трамвайная кампанія Ла-Каруньі(ісп.) бел.

Трамвай на набярэжнай

У горадзе працуе аўтобусныя 24 маршруты, яны кіруюцца Трамвайнай кампаніяй Ла-Каруньі[63] і трамваі, якія ходзяць уздоўж набярэжнай.

Таксама ў Ла-Каруньі працуе кампанія BICICORUÑA, якая займаецца пракатам веласіпедаў.

Нумар аўтобуса Маршрут
Abente y Lago — Plaza Pablo Iglesias
Puerta Real — Pasaje, Santa Gema
Puerta Real — Los Castros
Puerta Real — Hospital de Oza
San Pedro de Visma, Iglesia — Adormideras, Mercado
San Pedro de Visma, Iglesia — Adormideras, Mercado
Hércules, Mercado-Camilo José Cela, Bloque 56
Adormideras, Mercado-Espacio Coruña
Hércules, Mercado-San José
Hércules, Mercado-Bens
Hércules, Mercado-Ambulatorio Ventorrillo
Las Lagoas-Área Com. Marineda
Emilio Glez.López,Manuel Azaña-Residencia, glorieta
Plaza del Conservatorio-Residencia, glorieta
Emilio Glez.López,Manuel Azaña-Plaza de Pablo Iglesias
Hércules, Mercado-Residencia, glorieta
Juan Flórez, 10-Pasaje, Eirís
Juana de Vega-Fraga del Eume
Juan Flórez, 10-Pasaje, Santa Gema
Juana de Vega-Urbanización Breogán
Puerta Real-Urbanización Breogán
Juan Flórez, 10-O Carón
(Especial Universidad)Juan Flórez, 10-Campus Zapateira, Filología
(Servicio Nocturno)Los Castros-Obelisco
Нумар трамвая Маршрут
Puerta Real/Parrote — Замак Сан-Антон — Maestranza — San Amaro/Adormideras — Вежа Геркулеса — Дом рыб — Музей чалавека — Пляж Арзан — Delegación de Hacienda — Рыясор

Рэсурснае забеспячэнне і жыллёва-камунальная гаспадарка

Водазабеспячэнне

Рэзервуар Сэсэбрэ ўзімку

«Муніцыпальная кампанія “Воды Каруньі» (Aguas de La Coruña) кіруе ўсім цыклам водазабеспячэння ў горадзе Ла-Карунья і іншых суседніх гарадах, такіх як Артэйха, Кульярэда, Алейрас, Бяргонда, Сада, Камбрэ і Караль. Водазабеспячэнне ажыццяўляецца з рэзервуара Сэсэбрэ(ісп.) бел.[64].

Збор гарадскіх адкідаў

Паслугі па збору гарадскіх адкідаў аказвае гарадская кампанія Cespa[65]. Адходы перапрацоўваюцца на заводзе ў раёне Насціян(галіс.) бел..

Ачыстка вуліц

Ажыццяўляецца комплексная сістэма прыбірання вуліц пад лозунгам «Ла-Карунья, прыродная», якая дасягае кожнай вуліцы, плошчы, садочка і парка. Для дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваецца сучасная машынная тэхніка апошняга пакалення, разнастайнае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне ў спалучэнні з чалавечымі рэсурсамі, неабходнымі для выканання ручных аперацый ачысткі.

Санітарыя

Адкрытыя пасля некалькіх гадоў затрымкі, станцыя ачысткі сцёкавых вод, якая знаходзіцца ў раёне Бенс, абслугоўвае жыхароў муніцыпалітэтаў Ла-Карунья, Артэйха, Кульярэда, Алейрас[66].

Сродкі масавай інфармацыі

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Instituto Nacional de Estadística (España). Población por Municipios y Sexos, Coruña (A). — 2010. (ісп.)  (англ.)
  2. Instituto Nacional de Estadística (España). Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. Coruña (A). — 2010. (ісп.)  (англ.)
  3. Instituto Nacional de Estadística (España). Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. Vigo. — 2010. (ісп.)  (англ.)
  4. Ayuntamiento de La Coruña. Las dimensiones físicas del municipio: un problema y una oportunidad. — 2010. (ісп.)
  5. Real academia Galega. Dámoslle a benvida.. — 2010. (ісп.)
  6. Ministerio de Defensa de España. Delegaciones de Defensa. — 2009. (ісп.)
  7. «foy Lourenzo Eanes polo uino áá Crunia… Deu polo uino que adusso da Crunia LII soldos.». Martínez Salazar, Andrés (ed.) (1911): Documentos gallegos de los siglos XIII al XVI. A Coruña: Casa de la Misericordia: doc. 4.
  8. «Eu, Martjn Eanes, notario, jurado do concello da Cruna, fuy preſente». Sponer, Margot (ed.) (1932-4): «Documentos antiguos de Galicia», Anuari de l’Oficina Románica de Lingüística i Literatura (Barcelona), 7, pp. 113-92.
  9. Galicia turismo. . — 2010. (ісп.)
  10. Ley 3/1983, de 15 de junio, de normalización lingüística
  11. Recomendación toponímica de la Real Academia Española, Каралеўская акадэмія іспанскай мовы
  12. Ministerio del Interior. Ley 57/2003, de 16 de diciembre, de medidas para la modernización del gobierno local. — 2010. (ісп.)
  13. Ley 57/2003, de 16 de diciembre, de medidas para la modernización del gobierno local. — 2010. (ісп.)
  14. Libertad Digital. El ayuntamiento de La Coruña veta una campaña a favor del bilingüismo. — 2010. (ісп.)
  15. Enciclográfica. Escudo de La Coruña. — 2010. (англ.)
  16. Antonio Couceiro Freijomil. La bandera de Galicia. — 2009. — Orense: Imprenta Galicia. (ісп.)
  17. Гісторыка-геаграфічны рэсурс Geohistoriaymas (ісп.)
  18. Datos climáticos y meteorológicos de La Coruña Архівавана 30 чэрвеня 2009. (ісп.)
  19. Valores medios medidos en el observatorio de La Coruña (1971-2000)..
  20. Архівавана 29 кастрычніка 2016.
  21. Tres mujeres de mil seiscientos años, halladas en las excavaciones de la calle Real y Riego de Agua
  22. elclubdelamar. La Armada Invencible. — 2010. (ісп.)
  23. Universidad de La Coruña. Invencible. — 2010. (ісп.)
  24. La Voz de Galicia. El edificio del Banco Pastor fue el más alto de su época.. — 2010. (ісп.)
  25. Aquellos maravillosos atascos. — 2009.
  26. Xixon. — 2009.
  27. La Voz de Galicia. La manifestación más multitudinaria de la historia coruñesa cumple 25 años. — 2010. (ісп.)
  28. La Coruña en 1919 todavía era capital de Galicia.. — 2010. (ісп.)
  29. Universidad de La Coruña. [http://ruc.udc.es/dspace/bitstream/2183/5146/1/ETSA_7-6.pdf En 1563 se traslada la Real Audiencia a La Coruña. Durante el siglo XIX fue la capital del Reino de Galicia y su población más representativa.]. — 2010. (ісп.)
  30. La Voz de Galicia.es. La manifestación más multitudinaria de la historia coruñesa cumple 25 años
  31. Ayuntamiento de La Coruña. Paseo Marítimo. — 2009. (ісп.)
  32. Museos Científicos Coruñeses. Ayuntamiento de La Coruña. Sobre =MC². — 2009. (ісп.)
  33. Cf. Resultados de la elecciones municipales de 2007 en La Coruña
  34. Instituto Universitario de Estudios Marítimos. Incidencia del nuevo modelo de gestión portuaria en el frente portuario gallego, mediante la decisión multicentro descreta. — 2009. (ісп.)
  35. ine.es. Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. A Coruña. (2010).
  36. Datos demográficos del Ayuntamiento de La Coruña (De 1998)
  37. cgpe.es. Partido Judicial de La Coruña.
  38. El faro en funcionamiento más antiguo del mundo. — 2010. (ісп.)
  39. Tentative List: The Tower of Hercules (ЮНЕСКА)
  40. La estatua de la Libertad elige como primera hermana a la Torre coruñesa (Голас Галісіі(ісп.) бел., 10.09.2008)
  41. La Torre se hizo universal en 17 minutos (La Voz de Galicia, 28/6/2009(недаступная спасылка)
  42. Marcela y Elisa, casadas en 1901 (ісп.)
  43. Архівавана 9 жніўня 2013.
  44. Museo de Bellas Artes
  45. Museo Arqueológico Архівавана 1 кастрычніка 2005.
  46. El País. La Coruña desplaza a Vigo como primer área empresarial de Galicia. — 2009. (ісп.)
  47. La Voz de Galicia. La Coruña se consolida como motor de la riqueza industrial de Galicia. — 2009. (ісп.)
  48. Inditex S.A. Grupo Inditex. — 2009. (ісп.)
  49. El Correo Gallego. El Puerto de La Coruña incrementó en un 22.5% su tráfico de mercancías en 2008. — 2009. (ісп.)
  50. El Correo Gallego. El Puerto de La Coruña incrementó su tráfico un 3.91% en 2007. — 2009. (ісп.)
  51. Святкаванне Дня Святога Хуана на пляжы Рыясор Архівавана 14 мая 2015.
  52. http://www.lavozdegalicia.es/coruna/2011/01/18/00031295372842649211809.htm
  53. La Opinión A Coruña. La Universidad aumenta un 6% el número de matriculados 2010/2011. — 2010. (ісп.)
  54. La Opinión A Coruña. Fomento prevé doblar el número de carriles en un tramo de Alfonso Molina - A Coruña / Metro - La Opinión A Coruña. — 2009. (ісп.)
  55. Salidas directas. — 2009.
  56. La tercera ronda se llamará Ronda de Juan Carlos I. — 2010. (ісп.)
  57. Alvedro es el Aeropuerto que más ha crecido, más de un 51.8%.. — 2009. (ісп.)
  58. Salidas directas. — 2009. (ісп.)
  59. Comunicaciones. — 2009. (ісп.)
  60. Compañía de Tranvías de la Coruña
  61. Архівавана 3 жніўня 2011.
  62. Augas de Galicia. EDAR de Bens
  63. 1 2 Os irmanamentos dos concellos en Galicia
  64. Архівавана 20 мая 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Галісіі Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Ла-Карунья
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be