Лагішын
Лагішын[2] — гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 1 990 чал. (2017)[3].
Геаграфія
Лагішын размешчаны на аўтадарозе Пінск — Івацэвічы, за 28 км ад горада і чыгуначнай станцыі Пінск, за 203 км ад Брэста.
На захад ад пасёлка знаходзіцца максімальная адзнака (174 м) Лагішынскай раўніны, што адпавядае паўднёвай мяжы старажытнага ледавіковага комплексу.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясціна ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У XVII стагоддзі дзяржаўная ўласнасць, пазней мястэчка зрабілася цэнтрам нягродавага староства ў валоданні Радзівілаў, пазней — Агінскіх, Любецкіх.
20 жніўня 1569 года і 28 мая 1570 года Лагішын атрымаў магдэбургскае права[4]. 25 лютага 1633 года кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[5].
У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[4] касцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касцёле захоўваўся абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які лічыўся цудадзейным.
У сувязі з будаўніцтвам Каралеўскага канала Лагішын перададзены М. К. Агінскаму.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лагішын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Указ Сената Расійскай імперыі ад 16 красавіка 1808 года прадпісваў пакінуць у мяшчанскім званні жыхароў Лагішына і вызваліць іх ад улады памешчыка: «па сіле даравальных тым мяшчанам ад каралёў польскіх прывілеяў і па тым, штояны ў лік зацверджаных за абшарнікам Хамінскім душ не ўваходзілі». Суседнія памешчыкі спрабавалі адсудзіць землі лагішынскіх мяшчан, але Сенат у 1828 годзе зноў захаваў за імі іх правы[6].
У XIX стагоддзі ў мястэчку дзейнічалі млыны Айзенберга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыперштэйна, гарбарня Фрыдмана. Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1863 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Лагішынскі касцёл на царкву Маскоўскага патрыярхата, у 1897 годзе будынак згарэў; пазней на яго месцы ўзвялі Праабражэнскую царкву.
У 1870 годзе ўлады перавялі мяшчан Лагішына ў дзяржаўныя сяляне, канфіскаваўшы 2133 дзесяціны зямлі, якія на льготных умовах набыў мінскі губернатар Уладзімір Токараў за «бездакорную службу», у прыватнасці за поспехі ў «абрусенні» Мінскай губерні[7] У 1874 годзе ў мястэчку адбыўся зямельны бунт местачкоўцаў супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы здабылі поўнае апраўданне, а вінаватыя ў злоўжыванні панеслі пакаранне. Жорсткая расправа над жыхарамі мястэчка выклікала пратэст у дэмакратычнай грамадскасці краіны, а рэвалюцыянер-анархіст Пётр Крапоткін назваў Лагішынскую расправу адной з самых абуральных у гісторыі Расіі. Жыхары працягвалі дамагацца справядлівасці ў вышэйшых інстанцыях імперыі, і ў 1876 годзе ўлады вярнулі мяшчанам адабраную зямлю. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады.
У 1886 годзе цэнтр воласці. Станам на 1886 год існавалі школа, царква (з 1845), капліца, сінагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася яўрэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў. У 1919 годзе ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.
У пачатку сакавіка 1919 года Група «Палессе»(руск.) бел. войска II Рэчы Паспалітай(польск.) бел. пад камандаваннем генерала Антонія Лістоўскага(руск.) бел. выгнала з аколіц бальшавікоў і аблажыла Лагішын[8].
Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Лагішын(польск.) бел. Пінскага павета Палескага ваяводства. 1 красавіка 1934 года паселішча страціла статус горада[9].
У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР. 15 студзеня 1940 года стаў цэнтрам Лагішынскага раёна Пінскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, за гэты час у Лагішынскім раёне загінула каля 2 000 чалавек.
22 снежня 1959 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[10]. З 1962 года ў Пінскім раёне.
10 мая 1997 года ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесся[11]. 18 верасня 1998 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба пасёлка.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[12]
- XX стагоддзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[13]; 1996 год — 3120 чал.[14]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2016 год — 2 022 чал.[15]; 2017 год — 1 990 чал.[3]
Эканоміка
Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, механічны завод, лясніцтва і іншыя.
Культура
Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі, лагішынскі гісторыка-краязнаўчы музей[16]. Таксама працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
У мястэчку маецца свая бейсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[17].
Славутасці
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- Петра-Паўлаўскі касцёл (1907—1909) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000568шыфр 113Г000568
- Могілкі яўрэйскія
- Спаса-Праабражэнская царква (кан. ХІХ ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000567шыфр 113Г000567
-
Капліца
- Петра-Паўлаўскі касцёл
- Забудова
- Капліца
- Спаса-Праабражэнская царква
Вядомыя асобы
- А. Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладчык
- М. А. Паўловіч (1789—1830) — геолаг
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- 1 2 3 Лагішын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 177. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Лагішын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1355. — Арк. 204.
- ↑ Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 63—64.
- ↑ Lech Wyszczelski. Wstępna faza walk // Wojna polsko-rosyjska 1919–1920 (польск.) . — 1. — Варшава: Bellona, 2010. — С. 65. — ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49 (польск.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Лагішын Лагішынскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Вячаслаў Ракіцкі. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў // «Радыё Свабода», 1 чэрвеня 2006.
- ↑ Логишин (Лагишин Лагiшын Logishin) на Гербы Брестской области
- ↑ Grzegorz Rąkowski. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
- ↑ ЭГБ, 1997
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Логишин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Логишинские волки (руск.)
Літаратура
- Логишин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Дарашэнка Л. Пад шатамі Маці Божай Лагішынскай // «Ave Maria» № 5(133), 2006.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Лагішын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 326. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Łohiszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884. — S. 682 (польск.)
- Меньчуков Е. А. Бои под Логишиным в 1915 г. — М., Воениздат, 1937. 73 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагішын
- Навіны Лагішына на інфармацыйным партале Палесся Pinsk.tv Архівавана 12 сакавіка 2013.
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.