wd wp Пошук:

Лагішынскі сельсавет

Лагі́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагішын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лагішын. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета, вёска Іванісаўка пералічана ў склад Ставоцкага сельсавета Пінскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года далучана тэрыторыя скасаванага Хвароснаўскага сельсавета[2]. 22 снежня 1959 года вёска Лагішын набыла статус гарадскога пасёлка, Лагішынскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў падпарадкаванне Лагішынскаму гарадскому пасялковаму Савету. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года Лагішынскі пассавет увайшоў у склад Пінскага раёна. У 1976 годзе скасаваны хутары Казлоўка і Расоха[3]. У 1980 годзе ў склад пассавета вернута вёска Іванісаўка[4]. 25 лістапада 2014 года пассавет рэарганізаваны ў Лагішынскі сельсавет[5].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў без Лагішына) — 959 чалавек[6], з іх 94,1 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  4. Рашэнні Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня і 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 ноября 2014 г. № 51 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be