Лаздзіяй
Лаздзіяй (літ.: Lazdijai, традыцыйная беларуская назва Лаздзе́я) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзіяйскага раёна. Насельніцтва 4792 чал. (2010).
Знаходзіцца на поўдні краіны, за 52 км ад Алітуса, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Этымалогія назвы
Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лаздзею датуецца 1532 годам[1]; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.
17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае права[2] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.
З 1918 года — у складзе Літвы, з 1939 года — у Літоўскай ССР.
11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.
Насельніцтва
- 1827 — 1988 чал.
- 1860 — 2394 чал.
- 1970 — 3842 чал.
- 1989 — 5,6 тыс. чал.[3]
- 2001 — 5140 чал.
- 2010 — 4792 чал.
Славутасці
- Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1894—1895)
- Могілкі: старыя каталіцкія, евангеліцкія
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ, 2010
- ↑ Аляксей Шаланда. Радавод і герб зямян Гродзенскага павета Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVIII ст. // «Герольд Litherland» № 1 (1). — Гродна, 2001. Архівавана 11 снежня 2007.
- ↑ Лаздияй // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
- Лаздзея // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 298. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Łoździeje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 763—764
- Лоздзее // Лаздзіяй // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаздзіяй
- Лаздзея на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Алітускага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.