Лазовіцкі сельсавет
Лазо́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лазовіца.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 26 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены вёскі Асмолавічы, Саўна і Фядотаўка[1]. 28 снежня 2007 года скасаваны вёскі Паля і Сянная[2]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Родненскага (5 населеных пунктаў: вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка) і Гусаркаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы) сельсаветаў[3].
Склад
Уключаў 8 населеных пунктаў:
- Лазовіца — вёска.
- Азерцы — вёска.
- Асмолавічы — вёска.
- Востраў — вёска.
- Паўлавічы — вёска.
- Уздзевічы — вёска.
- Фядотаўка — вёска.
- Шумоўка — вёска.
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 781 чалавек[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.