wd wp Пошук:

Лапацічы (Слаўгарадскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лапацічы.

Лапа́цічы[2] (трансліт.: Lapacičy, руск.: Лопатичи) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лапаціцкага сельсавета.

Назва

Паводле падання, назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3].

Гісторыя

Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1881 годзе належалі пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3].

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне сувязі, лясніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1].

Славутасці

Ля Лапацічаў знаходзіцца брацкая магіла 1943-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 573
  4. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be