Ласіцк
Ла́сіцк[1] (трансліт.: Lasick, руск.: Ласицк) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ласіцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Пінска, за 215 км ад Брэста, на правым беразе ракі Стыр[2]. Вакол вёскі размешчаны змешаныя шырокалісцвеныя і сасновыя лясы.
Насельніцтва вёскі ў 2009 годзе складала 601 чалавек, а ў 2019 годзе — 439 чалавек.
Эканоміка
У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Ласіцкая сярэдняя школа», Ласіцкая амбулаторыя, аптэка, магазіны «Надежда» і «Стырь», кафэ «Росинка», Ласіцкі лясгас, Ласіцкі яслі-сад «Сонейка», Ласіцкі дом культуры і Ласіцкая бібліятэка. Акрамя таго, на тэрыторыі Ласіцка працуе ААТ «Ласіцк».
Насельніцтва
- 1998 год — 736 жыхароў, 296 двароў[2].
- 2009 год — 601 жыхар.
- 2019 год — 439 жыхароў.
Славутасці
Археалагічныя стаянка старажытных людзей. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].
Праваслаўная Свята-Раства-Багародзіцкая капліца была пабудавана ў вёсцы ў XIX стагоддзі на мясцовых могілках і выкарыстоўвалася для адпявання памерлых. Адрозніваецца прастатой і фактычна складаецца з апсіды, што прымыкае да кубападобнага асноўнага аб’ёму. Над галоўным уваходам размешчаны порцік, які падтрымліваецца двума слупамі. Праваслаўная капліца Раства Багародзіцы ў Ласіцку з’яўляецца помнікам народнага дойлідства[4].
Таксама ў вёсцы стаіць помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ласі́цк
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ
- ↑ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
Літаратура
- Ласіцк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Łasick // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884. — S. 595 (польск.)
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мазавецкага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.