Лашанскі сельсавет (Мінскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лашанскі сельсавет.
Лаша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лашаны.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слабадскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 8 чэрвеня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лашаны, сельсавет перайменаваны ў Лашанскі. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Агаркі, Гуя, Кальзберг і Лісіцы)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 1736 чалавек[2], з іх 89,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 0,9 % — армяне, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[3].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.