Лашка
Лашка (славенск.: Laško, ням.: Tüffer) — горад у цэнтральна-заходняй частцы Славеніі, цэнтр аднайменнай абшчыны. За 10 км на поўдзень ад Цэле. Чыгуначная станцыя на лініі Вена—Трыест. Праз Лашка праходзіць аўтамабільная дарога Цэле—Кршко. Насельніцтва горада — 3 320 (2018).
Лашка размешчаны пад стромка узнятым пагоркам Хум у даліне р. Савіня.
Гісторыя
Упершыню згадваецца пад 1227 г. З 1847 г. праз горад прайшла чыгуначная дарога і была пабудавана станцыя. У 1900 г. у горадзе 842 чал. з якіх 485 немцаў і 334 славенца. У 1927 г. Лашка атрымала статус горада.
24 ліпеня 2008 г. непадалёк ад Лашка, у Барбаравай штольне каля Худа ямы, выяўлены масавыя пахаванні людзей (некаторыя муміфікаваныя), растраляных ці забітых па галаве цяжкімі прадметамі. Многае ўказвае на тое, што некаторыя былі замураваныя жыўцом[1]. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая, але даследчыкі ацэньваюць колькасць ахвяр да некалькіх тысяч. Большасць ахвяр былі славенскімі дамабранцамі і ўсташамі. Лічыцца, што масавыя забойствы мая і чэрвеня 1945 г. былі здзейсненыя югаслаўскімі партызанамі[1].
Нягледзячы на шматлікія пратэсты, пасля правядзення другой акцыі дастаўкі цел на паверхню, звязаныя з вялікімі выдаткамі эксгумацыі, былі спынены.
Літаратура
- Ferenc, M., Alić, M., Jamnik, P. Huda Jama: skrito za enajstimi pregradami: poročilo 2 / Mitja Ferenc, Mehmedalija Alić, Pavel Jamnik. — Ljubljana: Družina, 2012. — 280 str.: ilustr.; 1 video DVD. — ISBN 9789612228415.
Зноскі
- 1 2 Schwarz, K.-P. Das grausige Geheimnis der Partisanen / Karl-Peter Schwarz // Frankfurter Allgemeine Zeitung. — 2009. — № 87. — 15 April 2009. — S. 7.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.