Лдзаа
Лдзаа (абх.: Лӡаа, груз. ლიძავა) — буйнае сяло ў Гаграўскім раёне часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія, знаходзіцца на чарнаморскім узбярэжжы паміж горадам Піцунда і мяжой Гудауцкага раёна.
Лдзаа — досыць папулярны курорт, у сяле ёсць добраўпарадкаваны пляж, парк з летнім кінатэатрам пад адкрытым небам і некалькі кафэ. Некаторыя з мясцовых жыхароў здаюць пакоі і дамы турыстам. Большасць адпачывальнікаў прыязджае з Расіі.
Насельніцтва
Нацыянальны склад сяла па перапісе насельніцтва 2011 г.
Народ | 2011 г., чал |
% |
---|---|---|
абхазы | 913 | 47,3 % |
армяне | 707 | 36,6 % |
рускія | 210 | 10,9 % |
грузіны | 47 | 2,4 % |
украінцы | 18 | 0,9 % |
грэкі | 4 | 0,2 % |
іншыя | 31 | 1,6 % |
усяго | 1930 | 100 % |
Вядомыя ўраджэнцы
- Аляксей Сяргеевіч Агрба — дзяржаўны і палітычны дзеяч Абхазіі, Грузіі, Азербайджана, Закаўказскай Федэрацыі.
Зноскі
- ↑ Перепись населения Абхазии 2011. Гагрский район — ethno-kavkaz.narod.ru (на рускай мове)
Катэгорыя·Населеныя пункты Абхазіі Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.