Лельчыцкі сельсавет
Ле́льчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лельчыцы (не ўваходзіць у склад).
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак) Лельчыцы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 22 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дуброва, сельсаветы перайменаваны ў Дуброўскі[1]. 1 ліпеня 1965 года створаны зноў.
23 кастрычніка 2009 года ўтвораны хутар Жаралец[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1799 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Решение Лельчицкого районного Совета депутатов 23 октября 2009 г. № 23-7 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лельчыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.