wd wp Пошук:

Дуброўскі сельсавет (Лельчыцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуброўскі сельсавет. Дубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Дуброва.

20 жніўня 1924 года быў створаны Лельчыцкі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак) Лельчыцы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 22 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, з Лельчыцкага пассавета — вёскі Чыянне і Чэмернае, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дуброва, сельсаветы перайменаваны ў Дуброўскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 1 ліпеня 1965 года з часткі сельсавета наноў створаны Лельчыцкі сельсавет.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1014 чалавек[2], з іх 98,7 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лельчыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be