wd wp Пошук:

Луцкі сельсавет (Жлобінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Луцкі сельсавет. Лу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Луцкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лукаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года з часткі сельсавета ўтвораны Ракцянскі сельсавет (5 населеных пунктаў: Вялікі Лес, Зялёны Краж, Кабанаўка, Навамазалаў, Рэкта)[1]. 24 лістапада 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Луцкі, а сельсавет перайменаваны ў Луцкі. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракцянскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[2], з іх 89,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 2,4 % — цыганы, 1,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be