wd wp Пошук:

Жлобінскі раён

Жло́бінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Жлобін.

Плошча раёна складае 2100 км² (6-е месца). Раён мяжуе з Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці.

Геалогія

У тэктанічных адносінах тэрыторыя раёна прымеркавана да Жлобінскай седлавіны і Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—40 м, у ледавіковых лагчынах да 80—100 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя да 45—50 м, мелавыя 10—115 м, юрскія 16—107 м, дэвонскія да 1000 м адклады. На поўдні раёна ў верхнім дэвоне вылучаецца саляносная тоўшча. Пад платформавым чахлом на глыбіні 700 м на паўночным захадзе і поўначы і 1500 м ніжэй узроўню мора на паўднёвым усходзе залягаюць пароды крышталічнага фундамента.

Вядомы радовішчы торфу, глін, пяскоў.

Геаграфія

Паверхня раёна пераважна ў межах Гомельскага Палесся, паўночны захад — у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. 98 % тэрыторыі на вышыні 130—145 м над узроўнем мора. Агульны нахіл тэрыторыі з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт 151,5 м (на поўдні, каля в. Дабрагошча); найменшая абсалютная адзнака 118 м (на паўднёвым усходзе, урэз Дняпра). Характэрны плоскія нізінныя ўчасткі, на паўночным захадзе забалочаныя.

Асноўныя рэкі — Дняпро, Бярэзіна і Добасна. Іншыя рэкі: Выдрыца, Окра. Размешчаны ландшафтны заказнік Смычок і часткова — Выдрыца.

Гісторыя

У 1919 годзе Жлобін становіцца валасным цэнтрам.

Жлобінскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Жлобін. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Бабоўскі, Бухарынскі, Казіміраўскі, Кароткавіцкі, Лукаўскі, Малевіцкі, Пірэвіцкі, Радушскі, Салонскі, Сенажаткаўскі, Скяпнянскі, Стараруднянскі, Чацвярнянскі, Шапілаўскі. 3 ліпеня 1925 года Жлобін атрымаў статус горада. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі), Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Стрэшынскі сельсаветы скасаванага Стрэшынскага раёна. 30 ліпеня 1928 года Шапілаўскі сельсавет перайменаваны ў Майскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 20 жніўня 1933 года Сенажаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 26 лютага 1937 года Бухарынскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 14 жніўня 1937 года Казіміраўскі сельсавет разбуйнены на Казіміраўскі і Краснабярэжскі сельсаветы, скасаваны Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 28 чэрвеня 1939 года ў склад адноўленага Стрэшынскага раёна перададзены 10 сельсаветаў: Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Скяпнянскі і Стрэшынскі. 30 красавіка 1948 года ўтвораны Ракцянскі сельсавет. 29 красавіка 1950 года да раёна далучаны Кіраўскі сельсавет Рагачоўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Казіміраўскі і Салонскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Стрэшын, Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папарятнянскі, Скяпнянскі сельсаветы скасаанага Стрэшынскага раёна. 11 лютага 1960 года скасаваны Мормальскі і Чацвярнянскі сельсаветы, 17 жніўня 1962 года — Бабоўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Дворышчанскі і Шчадрынскі сельсаветы Светлагорскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Жлобін атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 18 студзеня 1965 года скасаваны Дворышчанскі сельсавет, утвораны Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет. 8 снежня 1966 года зноў утвораны Салонскі сельсавет, скасаваны Скяпнянскі сельсавет. 24 лістапада 1983 года Лукаўскі сельсавет перайменаваны ў Луцкі. 21 верасня 1992 года скасаваны Радушскі, Ракцянскі і Сцяпскі сельсаветы. 4 студзеня 2002 года горад Жлобін і Жлобінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 12 лістапада 2013 года скасаваны Кабанаўскі сельсавет[4], Стрэшынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Дэмаграфія

Зараз насельніцтва раёна складае 107,1 тыс. чалавек (2-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 72,2 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 156 населеных пунктаў.

Транспарт

Транспартная інфраструктура ўключае чыгункі Мінск — Гомель і Орша — Калінкавічы, аўтадарогі Бабруйск — Гомель, Рагачоў — Светлагорск. Па Бярэзіне і Дняпру ажыццяўляецца суднаходства.

Вядомыя асобы

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Жлобінскага раёна Зноскі ——

  1. 1 2 3 4 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 275 Об упразднении Кабановского сельсовета и об изменении границ Новомарковичского сельсовета Жлобинского района Гомельской области
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 281 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Жлобинского района Гомельской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1937 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be