wd wp Пошук:

Лучкі (Сафонаўскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Лучкі. Лучкі (руск.: Лучки) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва — 2 жыхары (2007)[1].

Геаграфія

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 9 км на паўднёвы ўсход ад горада Сафонава, за 3 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Пярэмча. За 2 км на поўнач ад вёскі чыгуначная станцыя Вышагор на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Пушкінскага сельскага паселішча.

Гісторыя

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.[2]

Фатаграфіі

Цэнтральная і адзіная вуліца вёскі
Від на вёску з боку в. Пушкіна

Зноскі

  1. Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна Архівавана 15 красавіка 2012 года.
  2. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be