Людзвінавас
Людзвіна́вас (літ.: Liudvinavas), традыцыйная беларуская назва — Людві́нава — мястэчка ў Марыямпальскім самакіраванні Марыямпальскага павета Літвы, на рацэ Шэшупа. Адміністрацыйны цэнтр Людзвінаваскага староства. Насельніцтва 1055 чал. (2001).
Знаходзіцца за 10 км на поўдзень Марыямпале. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII ст., уваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павета Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1715 тут збудавалі драўляны касцёл.
У 1719 кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбургскае права і статус мястэчка.
10 кастрычніка 1791 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінаву герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі.
Славутасці
- Касцёл Св. Людвіка (1918)
Вядомыя асобы
- Пятрас Вайціекунас (нар. 1953) — літоўскі палітык і дыпламат
Зноскі
Літаратура
- Людвінава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 318. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Людвиново // Людзвінавас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людзвінавас
Катэгорыя·Населеныя пункты Марыямпальскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.