Ляхавіцкі сельсавет (Дзяржынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ляхавіцкі сельсавет.
Ля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ляхавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Нарэйкаўскі 1-шы сельсавет у складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Нарэйкі. 18 снежня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ляхавічы, сельсавет перайменаваны ў Ляхавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 25 ліпеня 1931 года Ляхавіцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 18 населеных пунктаў[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Станькаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 533 чалавекі[3], з іх 87,1 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 2,1 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Леніна, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сівожанка, Студзянка і пасёлак Сасновы Бор.
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.