wd wp Пошук:

Ляцягі

Ляця́гі[2] (трансліт.: Liaciahi, руск.: Летяги) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Назва

Назва вёскі нібыта паходзіць ад назвы ляцягі сумчатай (Petaurus breviceps), якая па-беларуску часцей называецца палятухай[3].

Геаграфія

Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. Недалёка ад Ляцяг працякае рака Проня, на якой змешчаны гідралагічны пост рачны 1 разраду р. Проня — в. Ляцягі[4].

Насельніцтва

  • 2011 год — 86 чалавек[1]
  • 2010 год — 86 чалавек
  • 1999 год — 126 чалавек
  • 1926 год — 542 чалавекі[3]

Гісторыя

У 1783 пабудавана драўляная Пакроўская царква; 31 двор, 145 жыхароў. З 1882 года ўладанне С. Шклярэвіча, які валодаў 1600 дзесяцінамі зямлі, 2 вадзянымі млынамі[3].

У вёсцы знаходзіцца прыход Свята-Пакроўскай царквы Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхату. У вёсцы захоўваецца ікона Божай Маці «Неапалімая купіна», напісаная ў 1943 годзе, якую мясцовыя жыхары лічаць цудадзейнай заступніцай ад пажару[5][6].

Славутасці

Ля Ляцяг знаходзіцца брацкая магіла 1941, 1943 гадоў. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000530шыфр 513Д000530

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 3 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 574
  4. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 23 января 2007 г. № 75 Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
  5. Хранительница «Неопалимой купины» (руск.)
  6. В ЛЕТЯГАХ ВСЕ СПОКОЙНО Архівавана 20 жніўня 2011. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be