Ліпскі сельсавет (Нясвіжскі раён)
Лі́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Высокая Ліпа.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ліпа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Квачоўскага сельсавета[1]. 23 снежня 1965 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Высокая Ліпа[2]. 24 жніўня 2005 года ў склад Сноўскага сельсавета перададзены вёскі Клепачы і Панюцічы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1626 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 24 августа 2005 г. № 146 Об изменении границ Липского и Сновского сельсоветов Несвижского района Архівавана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Нясвіжскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.