Сноўскі сельсавет
Сно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сноў.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагарэлецкага сельсавета[1], 12 жніўня 1970 года — частка скасаванага Лысіцкага сельсавета. У 1977 годзе ў складзе сельсавета ўтвораны пасёлак Церасполле[2]. 24 жніўня 2005 года ў склад сельсавета перададзеныя вёскі Клепачы і Панюцічы Ліпскага сельсавета[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыцкевіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Грыцкевічы, Грыцы, Мацылёўшчына, Нялепава, Супрунавічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 4315 чалавек[5], з іх 88,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 2,9 % — палякі[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 лютага 1977 г. № 1046-IX Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Сноўскага сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 7 (1525).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 24 августа 2005 г. № 146 Об изменении границ Липского и Сновского сельсоветов Несвижского района Архівавана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Нясвіжскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.