Лісненскі сельсавет
Лі́сненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Лісна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малашкаўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малашкава. 24 верасня 1926 года цэнтр перанесены ў вёску Лісна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 2 жніўня 1966 года перайменаваны ў Лісненскі сельсавет[1]. У 1971 годзе скасавана вёска Ардаўскае[2]. 31 сакавіка 1977 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Чапаеўскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Валясы, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Залучча, Ізубрыца, Кабылінцы, Лісна, Малашкава, Мыленкі, Страдна і Чарнавокі.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асвейскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.