wd wp Пошук:

Раён

Раё́н (ад фр.: rayon — прамень, радыус) — адзін з двух відаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў некаторых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка горада.

Апісанне

Раён у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі існуе ў Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдове, Расіі і Украіне. Паняцце раён было ўтворана ад слова французскага паходжання і ў якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўведзены савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923–1929 гадоў, якая замяніла былыя воласці і паветы Расійскай імперыі на раёны.

Звычайна раён — адзінка, на два крокі ніжэйшая за нацыянальны ўзровень. Ён можа быць падпарадкаванай часткай наступных адзінак:

Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіравання ў форме публічнага абрання адміністрацыі раёна (райсавета) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам выбіраецца, а часам прызначаецца.

Раёны ў Беларусі

Асноўны артыкул: Раёны Беларусі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён

Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласці.

На 1 студзеня 2000 года ў Беларусі налічвалася 118 раёнаў.

Гарадскі раён

У буйных гарадах уводзіцца адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраванне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і горад Бабруйск.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Мінска быў уведзены ў 1938 годзе і на цяперашні момант налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў горада.

На 1 студзеня 2004 года ў Беларусі налічвалася 24 гарадскія раёны.[1]

Дадатковыя звесткі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1. Старонка 724
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Расіі Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Смаленскай вобласці Катэгорыя·Раёны Катэгорыя·Раёны Іспаніі Катэгорыя·Раёны Акмолінскай вобласці Катэгорыя·Раёны Андалусіі Катэгорыя·Раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны Вены Катэгорыя·Раёны Віцебска Катэгорыя·Раёны Германіі Катэгорыя·Раёны Казахстана Катэгорыя·Раёны Кітая Катэгорыя·Раёны Літвы Катэгорыя·Раёны Мінска Катэгорыя·Раёны Партугаліі Катэгорыя·Раёны Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя·Раёны Расіі Катэгорыя·Раёны Славакіі Катэгорыя·Раёны Украіны Катэгорыя·Раёны Чэхіі Катэгорыя·Раёны гарадоў Беларусі Катэгорыя·Раёны гарадоў Венгрыі Катэгорыя·Раёны гарадоў Вялікабрытаніі Катэгорыя·Раёны гарадоў Украіны Катэгорыя·Раёны паводле гадоў скасавання Катэгорыя·Раёны паводле гадоў утварэння Катэгорыя·Раёны паводле краін Катэгорыя·Раёны і акругі гарадоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be