Магілёўцы
Магілёўцы[2] (трансліт.: Mahilioŭcy, руск.: Могилёвцы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета.
Назва
Непадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя вельмі старыя пахаванні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле адной з версій, ад яго атрымала назву і вёска[3].
Сярод іншых версій паходжання назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёва, або паводле назвы родавага герба «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[4]. Апошняя версія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалагічнага падабенства і спалучэння з назвамі дзвюх блізкіх вёсак — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Бранта) і Зельзін (некалі маёмасць памешчыка Зельдзіна).
Гісторыя
Сядзіба закладзена Іосіфам Быхаўцам, камергерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагоддзі. Унутры барочнага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[4].
За расійскім часам — у Лыскаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні[5], уласнасць Быхаўцаў. Па смерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 уласнікамі маёнтка сталі яно бяздзетныя сыны Станіслаў і Казімір, абодва былі генерал-маёрамі расійскага войска. Пасля смерці братоў маёнтак дастаўся сыну іх сястры Юліі (1825—1858) ад Яўстафія Дзяконскага (1820—1894), Казіміру Дзяконскаму[6][7]. Яго жонкай стала Стэфанія Талочка, дачка Эдварда Талочкі — гаспадара маёнтка Вердамічы Ваўкавыскага павета[6].
Апошнім уласнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасля прыходу Саветаў у 1939 годзе Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, пасля чаго яго след губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 годзе. Родавая капліца Быхаўцаў была знішчана, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псіхіятрычная бальніца[4].
У 1940—1963 гадах цэнтр Магілявецкага сельсавета.
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[8] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[9].
Турыстычная інфармацыя
- Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх (XVIII стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000625шыфр 113Г000625
- Мемарыяльная калона (XVIII—XIX стагоддзі)
- Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (XI стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000624шыфр 113В000624
Вядомыя асобы
- Альбін Міхал Дзяконскі (1892 — пасля 1940) — польскі паэт, апошні ўласнік маёнтка ў Магілёўцах.
- Аляксандр Быхавец (?—1863) — шляхціц, гісторык, адкрывальнік «Хронікі Быхаўца».
- Юрый Мікалаевіч Дзеркач (нар. 1962) — беларускі ўрач і палітык.
Зноскі
- ↑ Алфавитный список улиц по Могилевцы(руск.) . Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Вера Терехова.. Откуда «есть пошла» моя деревенька(руск.) . Гістарычная брама (13 лютага 2012).
- 1 2 3 Могилевцы, Пружанский район, Брестская область — бывший владелец с помощью Наполеона мечтал восстановить ВКЛ, а сейчас во дворце — психушка(руск.) (недаступная спасылка). Новыя падарожжы дылетанта. СТБ (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 8 снежня 2012.
- ↑ Mohylowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 347
- 1 2 Папко, В. М.. Маёнтак Магілёўцы памешчыкаў Дзяконскіх у 1880 – 1930-я гады. (бел.) (недаступная спасылка) (28 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2021. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Пясняр зялёных Магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 сакавіка 2012).
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 сакавіка 2012).
Спасылкі
- Магілёўцы на сайце Radzima.org
- Магілёўцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клімаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.