wd wp Пошук:

Мазуліна

Мазу́ліна[1] (трансліт.: Mazulina, руск.: Мазулино) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Гісторыя

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі выяўлены курганы могільнік IX—XIII стагоддзяў[2], агулам 9 курганоў вышынёй да 1,5 м і дыяметрам да 5 м, асобныя — вышынёй да 4 м і дыяметрам да 20 м.

Паселішча вядома з XIX стагоддзя як маёнтак Велікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі.

З 1924 года як пасёлак Першамайскі[3] ў Весніцкім сельсавеце Ушацкага раёна.

У Другую сусветную вайну 1 жыхар быў забіты[4], 22 загінулі ў партызанах.

З 1963 года ў Вялікадолецкім сельсавеце[5].

Дэмаграфія

  • 1909 год — 1 двор, 10 жыхароў.
  • 1926 год — 32 двары, 155 жыхароў[6].
  • 1941 год — 32 двары, 102 жыхары.
  • 1969 год — 35 двароў, 111 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мазу́ля, ж.
  2. Спіс нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000801.
  3. НАРБ, Ф30, Воп, 2, Спр. 6368, Стр 114.
  4. НАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр.752, Стр.114.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  6. НАРБ. Ф.30, Воп.2, Спр.6368, Стр.114 аб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be