wd wp Пошук:

Майскі сельсавет

Ма́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Майскае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шапілаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шапілава. 30 ліпеня 1928 года вёска Шапілава перайменавана ў Майскае, а сельсавет — у Майскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 17 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Асінаўка, Лугавая Вірня і Чорная Вірня)[1]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета са Стараруднянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[2]. 4 студзеня 2002 года ў склад Кіраўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1156 чалавек[3], з іх 81,5 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 6,4 % — цыганы, 0,7 % — азербайджанцы, 0,5 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be