wd wp Пошук:

Манрэаль

Манрэаль (фр.: Montréal, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; англ.: Montreal, ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, абкружаным р. Святога Лаўрына і р. Рыўер дэ Прэры. У цэнтры гораду стаіць гара Руаяль (фр. Mont-Royal), адсюль назва. Насельніцтва ў межах горада: 1.854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэалю складае 3.636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турыстычны, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі, паводле велічыні, горад Канады, і другі, паводле велічыні, франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.

Гісторыя

Манрэаль прыблізна ў 1900

Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 у выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўлення французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760, пасля таго, як брытанскія войскі захапілі г. Квебек, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.

Віль Мары атрымаў статус гораду ў 1832 пад назваю Манрэаль. З 1844 па 1849 Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амерыцы. З усталяваннем незалежнай Канадскай канфедэрацыі ў 1867, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.

Насельніцтва Манрэалю перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасць, стаўшы гаспадаром Экспа-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. Падчас 1970-х гг., дамінуючуя роля ў манрэальскім палітычным жыцці перайшла ад англамоўнага насельніцтва горада да франкамоўнага, якое складала большасць жыхароў правінцыі Квебек. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.

З канца 1990-х гг., у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.

Клімат

Клімат Манрэалю лічыцца вільготным кантынентальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м снегу. У год у Манрэалі выпадае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхалоднейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмператураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмператураю +20.9 °C.

Дэмаграфія

Касцёл св. Язэпа

У 2006, французская мова, была роднаю моваю 66,5 % жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, а англійская — 13,2 % жыхароў. За імі шлі італьянская мова, з 3,5 % жыхароў, арабская з 3,1 %, іспанская з 2,6 %, крэол з 1,4 %, кітайская з 1,2 % і грэчаская з 1,2 %.

Для 115 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова.[3]

Паводле перапісу 2006, у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, якія складаюць 1,7 % ад агульнага насельніцтва Манрэалю разам з прыгарадамі і 8,5 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў) і Францыі (1,1 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў).

820 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1 % ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 19911995, 215 чал. у перыяд 19962000 і 400 чал. у перыяд 20012006.[4]

Паводле перапісу 2001, 84,6 % жыхароў — хрысціяне (74,5 % — католікі, 7 % — пратэстанты, 3 % — праваслаўныя і іншыя), 3 % — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку іудзеяў.

Культура

Музей Біясфера
Міжнародны манрэалеўскі джазавы фестываль

Манрэаль вядомы ў Канадзе вялікай колькасцю культурных фестываляў, якія там праходзяць.

Адукацыя

МакГілаўскі ўніверсітэт

У Манрэалі знаходзяцца 4 універсітэты:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://www.donneesquebec.ca/recherche/fr/dataset/repertoire-des-municipalites-du-quebec/resource/c27b1830-2b46-4e80-819b-6238ff7c3b03 Праверана 20 студзеня 2021.
  2. https://www150.statcan.gc.ca/t1/tbl1/fr/tv.action?pid=9810000201
  3. «Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census — 20 % Sample Data» Архівавана 23 мая 2008.
  4. «Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations — 20 % sample data» Архівавана 24 сакавіка 2009.

Спасылкі

Запіскі манрэальца Архівавана 9 лістапада 2009.

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be