Маямі
Маямі (англ.: Miami) — горад, размешчаны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна на паўднёвым усходзе Фларыды ў акрузе Маямі-Дэйд, самая густанаселеная акруга ў штаце Фларыда і восьмая па колькасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 2 500 625 чалавек. 42-і па велічыні горад у Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 433.136 чалавек — гэта асноўны, цэнтральны і самы густанаселены горад у Паўднёвай Фларыдзе і самы густанаселены мегаполіс на паўднёвым усходзе ЗША. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Маямі быў 5-й найбольш густанаселенай урбанізаванай вобласцю ў ЗША ў 2000 годзе з насельніцтвам у 4.919.036 чалавек, але ў 2008 годзе гэта колькасць павялічылася да 5.232.342, што робіць яго чацвёртай па велічыні урбанізаванай вобласцю ў Злучаных Штатах, пасля Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса і Чыкага.
Маямі афіцыйна атрымаў статус горада 28 ліпеня 1896 года, у той час у ім пражывала крыху больш за 300 чалавек. У 1940 годзе ў горадзе пражывала ўжо каля 172 тыс. чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 2000 года ў самім горадзе жыло ўжо больш за 362 тыс. чалавек, а калі лічыць з наваколлем, то 5,4 млн чалавек.
У цэнтры Маямі і Паўднёвай Фларыдзе размяшчаецца найбольшая канцэнтрацыя міжнародных банкаў у Злучаных Штатах, і гэта месца пастаяннага размяшчэння многіх буйных кампаній на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Бізнес
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Сідні Пуацье, афраамерыканскі акцёр
Спорт
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Accepted Challenges to Vintage 2007 Population Estimates(нявызн.) (недаступная спасылка). US Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2009. Праверана 27 чэрвеня 2009.
- ↑ American Community Survey Архівавана 11 лютага 2020. Miami Urbanized Area (2008 estimate)
- ↑ Annual Estimates of the Population of Metropolitan and Micropolitan Statistical Areas
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маямі, Фларыда
- Афіцыйны сайт горада (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.