wd wp Пошук:

Мбандака

Мбанда́ка[1] (фр.: Mbandaka) — горад у паўночна-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр Экватарыяльнай правінцыі.

Геаграфія

Горад знаходзіцца на экватары, каля ракі Конга і вусця ракі Рукі, прыкладна за 700[2] км у напрамку на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Кіншасы. Рачны порт на на маршруце Кіншаса—Кісангані.

Гісторыя

Заснаваны Г. М. Стэнлі пад назвай Экуатэрвіль. З 1886 года горад стаў бельгійскім каланіяльным адміністрацыйным цэнтрам пад назвай Кокійявіль (у гонар каланіяльнага дзеяча К. Кокійя[3]). У 1966 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, атрымаў сучасную назву.

Насельніцтва

  • 1984 год — 125 тыс. чал.[3]
  • 2004 год — 262 814 чал.[2]

Эканоміка

У горадзе дзейнічае міжнародны аэрапорт, рачны порт. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна і лясной гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, металаапрацоўчай прамысловасці, суднарамонтыя майстэрні, тыпаграфія.

У горадзе дзейнічае Музей экватара[3], батанічны сад Эала[3], педагагічны каледж[2].

Зноскі

  1. Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2.
  2. 1 2 3 Mbandaka(англ.)  // Encyclopaedia Britannica
  3. 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

  • Мбандака // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл.(руск.)
  • Мбандака (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1883 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be