wd wp Пошук:

Кіншаса

Кіншаса

Кінша́са (фр.: Kinshasa), да 1966 года Леапольдві́ль (фр.: Léopoldville), Леапольдста́д (нідэрл.: Leopoldstad) — сталіца і найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаны на рацэ Конга, насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва горада, які з’яўвіўся як невялікая рыбаковая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек[1], 60% яго тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасць, якая, аднак, падпадае ў адміністрацыйныя межы горада. Густанаселеныя гарадскія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі[2][3].

Кіншаса ёсць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасля Каіра. Нягледзячы на тое, што французская мова выкарыстоўваецца толькі ва дзяржаўных установах і бізнеснай сферы як лінгва франка, гэта афіцыйна самы буйны франкамоўны горад у свеце, пасля Парыжа і Манрэаля. Калі цяперашнія дэмаграфічныя тэндэнцыі захаваюцца, Кіншаса пераўзыйдзе Парыж паводле колькасці насельніцтва да 2020 года[4].

Гісторыя

Выява Кіншасы ў 1884 годзе
Бульвар 30 чэрвеня ў Кіншасе

Горад Кіншаса быў заснаваны ў 1881 годзе вядомым даследчыкам Афрыкі Генры Мортанам Стэнлі як гандлёвы пункт. Першапачаткова горад быў названы Леапольдвіль у гонар бельгійскага караля Леапольда II, якому належалі шырокія незаселеныя тэрыторыі, на якіх цяпер размяшчаецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Горад стаў першым суднаходным портам на рацэ Конга, размешчаным вышэй Лівінгстонскіх вадаспадаў (серыі парогаў у 300 кіламетрах ніжэй за Леапольдвіль), што спрыяла яго росквіту. Першы час усе тавары, якія прывозіліся на караблях у Матадзі, горад, размешчаны ніжэй парогаў у 150 км ад узбярэжжа, а далей ношчыкі неслі іх да Леапольдвіля. Пабудаваная ў 1898 годзе грузавая чыгунка паміж Матадзі і Кіншасай дазволіла хутчэй і танней дастаўляць тавары ўглыб краіны, што паслужыла асновай для хуткага росту Леапольдвіля. Да 1920 года вырас настолькі, што стаў сталіцай Бельгійскага Конга, замяніўшы горад Бома, размешчаны ў вусці ракі Конга.

Калі Бельгійскае Конга атрымала незалежнасць ад Бельгіі ў 1960 годзе, нідэрландскую мову скасавалі ў якасці афіцыйнай. У 1965 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Конга прыйшоў Мабуту Сесе Сека. Для памяншэння ўплыву захаду на краіну, ён стаў праводзіць палітыку Афрыканізацыі імён і назваў. У 1966 годзе Леапольдвіль быў пераназваны ў Кіншасу, па назве вёскі, якая раней размяшчалася ў межах горада. Пры Мабуту горад хутка рос за кошт перасяленцаў з усёй краіны, якія шукалі поспеху або ўцякалі ад этнічных чыстак. Гэта непазбежна прывяло да змены этнічнага і моўнага складу горада. Нягледзячы на тое, што горад размешчаны на тэрыторыі, якая традыцыйна належала плямёнам Батэке і Бахумбу, мовай міжэтнічных зносін, то бок. лінгва франка, у Кіншасе стала лінгала.

У 1974 годзе ў Кіншасе адбыўся баксёрскі паядынак паміж Джорджам Форманам і Мухамедам Алі, у якім Алі атрымаў перамогу над сапернікам і вярнуў сабе тытул чэмпіёна ў цяжкай вазе.

Кіншаса моцна пацярпела з-за празмернасцей у палітыцы Мабуту, як масавая карупцыя, кумаўство і грамадзянская вайна, якая прывяла да яе падзення. Тым не менш горад па-ранейшаму з’яўляецца буйным культурным і інтэлектуальным цэнтрам Цэнтральнай Афрыкі, з квітнеючай супольнасцю музыкантаў і мастакоў. Гэта таксама буйны прамысловы цэнтр краіны, месца апрацоўкі многіх з натуральных прадуктаў, атрыманых з зямлі. У горадзе нядаўна прайшла падаўленне выступаў салдат, якія пратэставалі супраць адмовы ўрада выплаціць ім зароленыя грошы.

Кіншаса ёсць месцам, дзе ўпершыню была дакументальна зафіксавана інфекцыя ВІЧ-1, якая датуецца 1959 годам. Вірус быў знойдзены ў крыві мясцовага жыхара[5].

Геаграфія

Здымак са спадарожніка. Кіншаса на поўдні ад ракі, Бразавіль — на поўнач

Кіншасы з’яўляецца горадам рэзкіх кантрастаў, з багатымі жылымі і камерцыйнымі зонамі і трыма ўніверсітэтамі, суіснуючых бок аб бок з трушчобамі. Ён размешчаны ўздоўж паўднёвага берага ракі Конга, прама насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Гэта адзінае месца ў свеце, дзе дзве нацыянальныя сталіцы сутыкаюцца адна з адной і знаходзяцца ў поле зроку адзін ад аднаго на процілеглым беразе ракі.

Рака Конга з’яўляецца другой па даўжыні ракой у Афрыцы пасля Ніла, і з’яўляецца самай буйной з пункту гледжання выдатку вады. На працягу большай часткі басейна рака з’яўляецца суднаходнай нават для вялікіх баржаў, якія курсіруюць паміж Кіншасай і Кісангані, а многія з яе прытокаў з’яўляюцца суднаходнымі таксама. Рака ёсць важнейшай крыніцай гідраэнергіі, а ніжэй па плыні ад Кіншасы яна валодае патэнцыялам для вытворчасці электраэнергіі эквівалентнай патрэбам у электраэнергіі прыкладна палове насельніцтва Афрыцы[6].

Клімат

Паводле кліматычнай класіфікацыі Кёпена, Кіншаса мае трапічны вільготны і сухі клімат. У горадзе назіраецца працяглы сезон дажджоў, які ахоплівае перыяд з кастрычніка па май і адносна кароткі сухі сезон, які праходзіць у перыяд з чэрвеня па верасень. У сувязі з тым, што Кіншаса ляжыць на поўдзень ад экватара, яго сухі сезон пачынаецца ў чэрвені. Гэта адрозніваецца ад тых афрыканскіх гарадоў, якія ляжаць на поўнач ад экватару, дзе сухі сезон звычайна пачынаецца прыкладна ў студзені. Сухі сезон Кіншасы трохі больш прахалодны, чым яго вільготны сезон, нягледзячы на тое, што тэмпература застаецца адносна сталай на працягу ўсяго года.

Клімат Кіншасы
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 36 36 36 36 35 34 32 35 36 36 34 36 36
Сярэдні максімум, °C 31 31 32 32 31 29 27 29 31 31 31 30 30
Сярэдні мінімум, °C 21 22 22 22 22 19 18 18 20 21 22 21 21
Абсалютны мінімум, °C 18 18 18 19 19 15 14 14 16 15 17 17 14
Норма ападкаў, мм 135 145 196 196 159 8 3 3 30 119 222 142 1 358
Крыніца: BBC Weather

Мовы

Афіцыйнай мовай у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, сталіцай якога з’яўляецца Кіншаса, пазначаны французская. Кіншаса такім чынам найбуйнейшы горад Франкафоніі і другі па колькасці якія валодаюць французскай мовай[7][8]. Аднак лінгала шырока выкарыстоўваецца ў якасці размоўнай лексікі. Французская ў асноўным выкарыстоўваецца ў адміністрацыі, адукацыі, дакументазвароце, дарожных знаках, прэсе, тэлебачанні, выкарыстоўваецца ў якасці мовы міжнацыянальных і міжсацыяльных зносін. Аднак у бытавым зносінах унутры сацыяльных і этнічных груп дамінуюць мясцовыя афрыканскія мовы (кіконга, лінгала, лубу і суахілі)[9]. Такім чынам, у той час, як у культуры дамінуе французская, шматмоўе працягвае быць характэрнай рысай жыцця Кіншасы.

Насельніцтва

Насельніцтва Кіншасы складала 4,6 млн жыхароў на 1994 год. 7 787 832 жыхары былі зафіксаваны на 1 студзеня 2005 года. Улічваючы хуткія тэмпы павілічэння колькасці насельніцтва ў 2015 годзе праназуецца колькасць насельніцтва ў 14 млн чалавек.

Дэмаграфічны рост у Кіншасе[10][11]
Год Насельніцтва
19201600
193640 300
193835 900
193942 000
1947126 100
1957299 800
1959402 500
1967901 520
19681 052 500
Год Насельніцтва
19701 323 039
19741 990 700
19762 443 900
19842 664 309
19913 804 000
19944 655 313
20036 786 000
20089 500 000
2015   каля 14 000 000

Злачыннасць

У 2004 годзе Кіншаса была ацэнена як адзін з самых небяспечных гарадоў Афрыкі з пункту гледжання злачыннасці. Пасля Другой кангалезскай вайны горад імкнецца акрыяць ад засмучэнняў, аднак пры гэтым маюцца шматлікія банды з трушчобаў Кіншасы. Рабаванні, разбоі, згвалтаванні, выкраданне людзей і бандытызм з’яўляюцца агульнай з’яў для горада[12]. Узровень забойстваў у Кіншасе, паводле ацэнак, дасягае 112 забойстваў на 100 тысяч чалавек[13].

Дзіцячая беспрытульнасць

Беспрытульныя дзеці[14][15], большасць з якіх з’яўляюцца сіротамі, падвяргаюцца гвалту з боку паліцыі і ваенных. З прыкладна 20 тысяч дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў жывуць на вуліцах горада, амаль чвэрць з іх ёсць жабракі, некаторыя з’яўляюцца вулічнымі гандлярамі і каля траціны маюць нейкую працу[16]. Некаторыя з іх ёсць ахвярамі з прычыны вайны, іншых вінавацяць у вядзьмарстве[17] і з-за гэтага сталі ізгоямі[18][19][20].

Праваахоўныя органы рэгулярна робяць аблавы на бездаглядных дзяцей. Ёсць зарэгістраваныя факты выкрадання дзяцей, акрамя таго, паводле запісаў паліцыянты застрэльвалі іх за нязначныя правіны[21].

Адукацыя

Кіншасаўскі ўніверсітэт

Кіншаса з’яўляецца домам для некалькіх навучальных устаноў высокага ўзроўню, якія ахопліваюць шырокі спектар спецыяльнасцей, ад грамадзянскага будаўніцтва да медыцынскіх спецыяльнасцей і журналістыкі. Горад таксама з’яўляецца домам для трох буйных універсітэтаў і школаў мастацтва:

Медыцына

У горадзе месцяцца двадцать шпіталяў, а таксама розныя медыцынскія цэнтры і паліклінікі[23]. У 1997 годзе Дыкембэ Мутомба пабудаваў 300-ложкавы шпіталь недалёка ад Кіншасы, свайго роднага горада. З 1991 года шпіталь імя Манколе працуе як некамерцыйная медыцынская ўстанова, якая супрацоўнічае з Дэпартаментам аховы здароўя ў якасці раённага шпіталю ў Кіншасе. Дзякуючы прафесару Леону Тшылола, вядомаму педыятру і гематолагу, шпіталь Манколе адчыніў новы 150-ложкавы будынак у 2012 годзе з палепшанымі клінічнымі паслугамі ў якасці лабараторнай і дыягнастычнай радыялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленні інтэнсіўнай, сямейнай медыцыны і хірургічныя аддзяленні.

Транспарт

Кіншаса ёсць портам на левым беразе ракі Конга. Некалькі прыватных кампаній, гарадская транспартная кампанія (STUC) і кампанія гарадской чыгункі, якая мела 12 цягнікоў на 2002 год, абслугоўвае горад. Іншыя кампаніі таксама забяспечваюць грамадскі транспарт, як Urbaco, Tshatu Trans, Socogetra, Gesac і MB Sprl. Гарадскі аўтобус абслугоўвае максімум 67 тысяч пасажыраў штодзённа. Некаторыя кампаніі прадастаўляюць паслугі таксі і таксі-аўтобусаў. Большасць (95,8%) транспарту забяспечваецца прыватнымі прадпрымальнікамі.

Горад разглядае магчымасць стварэння трамвайных маршртаў у супрацоўніцтве з транспартнымі кампаніямі Бруселя (STIB), будаўніцтва якіх можа быць завершана прыкладна ў 20122015 гадах. Пытанне энергазабеспячэння застаецца не вырашаным[24]. На сённяшні момант чыгункай звязвае Кіншасу з горадам Матадзі на захадзе. Недалёк ад горада маецца Міжнародны аэрапорт Нджылі.

Прамысловасць

Прысутнічае тэкстыльная, харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, мота- і велазаводы, суднабудаванне, суднарамонт, дрэваапрацоўка, вытворчасць будматэрыялаў. У раёне Малуку — металургічны комплекс.

Медыя

Офіс «Agence Congolaise de Presse» у Кіншасе

Кіншаса з’яўляецца домам для вялікай колькасці СМІ, у тым ліку некалькіх радыёстанцый і каналаў тэлебачання, якое транслюецца на амаль усёй тэрыторыі краіны, у тым ліку дзяржаўнай Радыётэлевізійнай нацыянальнай кангалескай кампаніі (RTNC) і прыватных Digital Congo і Raga TV. Прыватны канал RTGA таксама размяшчаецца ў Кіншасе.

Некалькі нацыянальных радыёстанцый, у тым ліку La Voix du Congo, якое знаходзіцца пад кіраваннем RTNC, Radio Okapi і Raga FM месцяцца ў Кіншасе, а таксама шматлікія мясцовыя станцыі. Перадачы брытанскай радыёкампаніі BBC таксама даступнаыя ў Кіншасе на хвалі 92,6 FM[25].

Кантраляванае дзяржавай інфармацыйнае агенцтва Agence Congolaise de Presse таксама размяшчаецца ў Кіншасе, а таксама некалькі штодзённых і штотыднёвых газетаў і навінавых сайтаў, у тым ліку L’Observateur, L’Avenir, Phare, Le Potentiel і Le Soft[26].

Большасць сродкаў масавай інфармацыі выкарыстоўвае французскую мову і лінгала ў значнай меры, вельмі нешматлікія выкарыстоўваюць іншыя нацыянальныя мовы.

Спорт

Найбольш папулярныя віды спорту ў Кіншасе — футбол і баскетбол. Сталіца з’яўляецца адным з двух найважнейшых футбольных цэнтраў краіны. Два з трох самых тытулаваных клубаў прадстаўляюць Кіншасу — «Віта» і «Матэма Пемба» (12-кратныя чэмпіёны Заіра / ДРК). У чэмпіянаце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга («Лінафут») на дадзены момант 14 удзельнікаў, тры клубы («Віта», «Мотема Пемба» і «Раёлу») прадстаўляюць Кіншасу.

Каманда «Дранонс», заснаваная ў 1938 годзе, чатыры разы выйгравала ў чэмпіянаце, пяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка ДР Конга і двойчы даходзіла да фіналу Афрыканскага Кубка Чэмпіёнаў (цяпер турнір называецца — Ліга чэмпіёнаў КАФ). Клуб «Содзіграф» станавіўся ўладальнікам Кубка ДРК і даходзіў да фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў КАФ. Іншая каманда з Кіншасы, «Калому» чатыры разы запар заваёўвала Кубак ДРК.

Стадыён «Стад дэ Мартыр» змяшчае 80 тысяч гледачоў і з’яўляецца хатняй арэнай для нацыянальнай зборнай ДР Конга і для клубаў «Віта» і «Мотема Пемба». Стадыён «24 лістапада», умяшчальнасцю ў 24 тысячы гледачоў з’яўляецца хатняй арэнай для каманды «Дранонс».

Выхадцамі Кіншасы былі многія вядомыя футбалісты: гульцы зборнай Францыі брамнік Стыў Манданда, паўабаронцы Клод Макелеле і Рыа Мавуба, нападаючы Пегі Люйіндзюла, у зборнай Партугаліі выступаў Жазэ Базінгва, у зборнай Швейцарыі Блез Нкуфо, а ў складзе зборнай Бельгіі гуляў МБА Мпенза. Вядомасць у еўрапейскім футболе атрымалі і футбалісты, якія не змянялі свайго грамадзянства і выступаюць за зборную ДРК: нападаючыя Ламана Трэзор Луа-Луа, Дзьёмерсі Мбакані, Жэрар Мукунку, Эрве Нзело-Лембі.

У роднай Кіншасе баскетболам пачынаў займацца зорка НБА 1990-2000-х гадоў Дыкембе Мутомба.

Гарады-пабрацімы

Заўвагі

  1. «Monographie de la Ville de Kinshasa» Архівавана 15 мая 2006. (SWF). Unité de Pilotage du Processus d’Elaboration et de mise œuvre de la Stratégie pour la Réduction de la Pauvreté (UPPE-SRP).
  2. «Programme du Gouvernement, Provincial de Kinshasa, 2007 — 2011» Архівавана 28 снежня 2008.. Ville de Kinshasa. 25 August 2009.
  3. «Géographie de Kinshasa» Архівавана 23 ліпеня 2012., Ville de Kinshasa website
  4. «World Urbanization Prospects: The 2005 Revision Population Database» Архівавана 18 снежня 2008.. UN Population Division.
  5. McNeil Jr, Donald G. «Chimp to Human to History Books: The Circuitous Path of AIDS». The New York Times.
  6. Wachter, Sarah J. (19 June 2007). «Giant dam projects aim to transform African power supplies». New York Times.
  7. Nadeau, Jean-Benoit (2006). The Story of French. St. Martin’s Press. p. 483. ISBN 9780312341831. https://archive.org/details/storyoffrench0000nade. Retrieved on 31 May 2009. ,
  8. Trefon, Theodore (2004). Reinventing Order in the Congo: How People Respond to State Failure in Kinshasa. London and New York: Zed Books. p. 7. ISBN 9781842774915. http://books.google.com/books?id=5VAAHi93y0sC&pg=PA7&dq=Kinshasa+second+largest+French+city&ei=PeQiSt-yAojCyQSWqfijDw. Retrieved on 31 May 2009.
  9. Manning, Patrick (1998). Francophone sub-Saharan Africa: Democracy and Dependence, 1985–1995. London and New York: Cambridge University Press. p. 189. ISBN 9780521645195. http://books.google.com/books?id=LwzFF2FnbzMC&pg=PA189&dq=Kinshasa+second+largest+francophone+city&lr=&ei=T-0iSpzsEYOIzQTSl_XRBw. Retrieved on 31 May 2009.
  10. Populstat Архівавана 2 мая 2006.
  11. World Gazetteer
  12. «U.S. Dept. of State — Congo, Democratic Republic of the Country Specific Information» Архівавана 22 кастрычніка 2013.. United States Department of State.
  13. AfricaCenter.org
  14. World Street Children News :: Congo (DR) Streetkid News Архівавана 3 верасня 2010.
  15. Manson, Katrina (22 July 2010). «Congo’s children battle witchcraft accusations». Reuters.
  16. «Street Children in Kinshasa». Africa Action. 8 July 2009.
  17. «A night on the streets with Kinshasa’s ‘child witches’» Архівавана 12 лютага 2011.. War Child UK — Warchild.org.uk.
  18. «Danballuff — Children of Congo: From War to Witches (video)». Gvnet.com.
  19. «Africa Feature: Around 20,000 street children wander in Kinshasa». English.people.com.cn.
  20. «Prevalence, Abuse & Exploitation of Street Children». Gvnet.com.
  21. «Police shoot dead street child in Kinshasa». BBC News.
  22. “Cefacongo.org” Архівавана 25 ліпеня 2011.. Cefacongo.org.
  23. «Provincial Health Division of Kinshasa» Архівавана 14 красавіка 2011.. African Development Information Services
  24. «La Stib à Kinshasa?», La Dernière Heure
  25. «Democratic Republic of Congo country profile — Media». BBC News.
  26. «Africa South of the Sahara: Selected internet resources — Democratic Republic of the Congo — Newspapers — Kinshasa Newspapers». University of Stanford Library.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be