wd wp Пошук: ⬜

Мельбурн

Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[1].

Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[2]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[2]. Тут жа 1981 годзе праходзіла сустрэча глаў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.

Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[3]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[4]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[5].

У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[6].

Адукацыя і культура

Комплекс будынкаў на плошчы Федэрацыі — выдатны прыклад сучаснай архітэктуры
Будынак тэатра Прынцэс-Сіэтэ

Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.

Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арта. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (1837—1901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.

Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт.

Сродкі масавай інфармацыі

Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.

У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.

Турызм

Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы[7]. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм[8]. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі[9]

Асноўныя славутасці

Каралеўскі выставачны цэнтр
Катэдж капітана Джэймса Кука
Выгляд на паўднёвы бераг ракі Яры і небаскроб Эўрэка-Таўэр
Выгляд на начны Мельбурн з боку новага раёна Доклендс

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. ↑ Regional Population Growth, Australia, 2006-07.(англ.) . Australian Bureau of Statistics. Праверана 8 лютага 2010.
  2. 1 2 Commonwealth Games Melbourne 2006(англ.)  (недаступная спасылка). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 8 лютага 2010.
  3. ↑ City of Melbourne.. Settlement – foundation and surveying.(англ.)  (недаступная спасылка). City of Melbourne. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2009. Праверана 8 лютага 2010.
  4. ↑ Fassa, James Jupp.. The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia.(англ.) . Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 8 лютага 2010.
  5. ↑ Lee, Robert.. Linking a Nation: Australia’s Transport and Communications 1788 - 1970.(англ.) . Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 8 лютага 2010.
  6. ↑ Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city.(англ.)  (недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
  7. ↑ MELBOURNE AIRPORT PASSENGER FIGURES STRONGEST ON RECORD (нявызн.) (недаступная спасылка). Media Release: MINISTER FOR TOURISM. www.dpc.vic.gov.au (21 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 18 ліпеня 2008.
  8. ↑ Now Sydney loses its tourism ascendancy (нявызн.). The Age. theage.com.au (19 мая 2008). Праверана 18 ліпеня 2008.
  9. ↑ Now Sydney loses its tourism ascendancy — News — Travel — theage.com.au
Панарама Мельбурна
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1835 годзе Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be