Канбера
Ка́нбе́ра — сталіца Аўстраліі. З насельніцтвам, якое перавышае 334 тысячы чалавек, Канбера з’яўляецца найбуйнейшым горадам Аўстраліі, размешчаным усярэдзіне краіны, а не на ўзбярэжжы. Горад знаходзіцца ў паўночнай частцы Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі ў 280 км на паўднёвы захад ад Сіднея і ў 650 км на паўночны ўсход ад Мельбурна.
Гісторыя
У 1908 годзе тэрыторыя сучаснай Канберы была абраная ў якасці будучай сталіцы Аўстралійскага Звяза, што стала кампрамісам паміж супернічыўшымі паміж сабой за гэты статут дзвюма найбуйнымі гарадамі краіны, Сіднэем і Мельбурнам. Пасля праведзенага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн у аснову будучага будаўніцтва, якое пачалося ў 1913 годзе, быў узяты план чыкагскіх архітэктараў Уолтара Берлі Грыфіна і Марыёна Махоні Грыфіна. У аснову дызайну Канберы легла канцэпцыя горада-сада, якая прадугледжвае шырокія зоны натуральнай расліннасці, з-за чаго аўстралійцы празвалі сталіцу «bush capital» (у перакладзе з англійскай «сталіца-зараснік»). Нягледзячы на тое, што росту і развіццю горада перашкодзілі Першая сусветная вайна і Вялікая дэпрэсія, пасля Другой сусветнай вайны Канбера стала квітнеючым горадам.
З’яўляючыся рэзідэнцыяй аўстралійскага ўрада, у Канберы размешчаныя парламент Аўстраліі, Вярхоўны суд і шматлікія міністэрствы і агенцтвы. У горадзе таксама знаходзяцца грамадскія і культурныя ўстановы дзяржаўнага значэння, такія як Нацыянальная галерэя Аўстраліі і Нацыянальны музей Аўстраліі. Федэральны ўрад уносіць найбуйны фундуш у валавы прадукт горада і з’яўляецца найбуйным працадаўцам у Канберы.
Гарады-пабрацімы
Канбера з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
- Атланта, ЗША
- Белу-Арызонці, Бразілія
- Версаль, Францыя
- Дылі, Усходні Тымор
- Нара, Японія
- Пекін, Кітай (14 верасня 2000)
Зноскі
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.