Мотальскі сельсавет
Мо́тальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Моталь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзедавіцкі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзедавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года гарадскі пасёлак Моталь скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Дзедавіцкі сельсавет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Моталь, а сельсавет перайменаваны ў Мотальскі.[1]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Моладаўскага сельсавета перададзена вёска Тышкавічы[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Дзедавічы і Заазер’е[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5249 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы[5].
У склад сельсавета ўваходзяць аграгарадкі Моталь і Тышкавічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Мотоль, Ивановского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X. С. 359
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.