Мцхета
Мцхета[2] (груз. მცხეთა) — горад у Грузіі, цэнтр краю Мцхета-Мтыянеты. Размешчаны за некалькі кіламетраў на поўнач ад Тбілісі. Насельніцтва на 2014 год — 7940 чалавек.
Антычная сталіца Грузіі, яе культурныя помнікі з 2005 года ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
Паводле археалагічных раскопак, горад існуе прынамсі 3000 гадоў. На працягу 1000 гадоў, да VI стагоддзя н. э. Мцхета была сталіцай царства Іберыі і важным гандлёвым цэнтрам на Шоўкавым шляху.
Славутасці
- Кафедральны сабор Светыцхавелі (XI ст.)
- Армасцыская фартэцыя (III ст. да н. э.)
- Армасцыскі акропаліс (не пазней за I-е тыс. да н. э.)
- Рэшты царскага палаца (I—III ст.)
- Царква (IV ст.)
- Манастыр Джвары (VI ст.)
Зноскі
- ↑ მოსახლეობის საყოველთაო აღწერა 2014(нявызн.). საქართველოს სტატისტიკის ეროვნული სამსახური (ნოემბერი 2014). Праверана 6 სექტემბერი 2016.
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.