Тбілісі
Тбілісі (груз. თბილისი, [ˌtbiˈliːsi] (i) — «цёплая крыніца») — самы буйны горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на рацэ Кура.
Назва
Да 1936 года па-беларуску горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (груз. ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніц (у перакладзе з грузінскай «тбілі» (г.зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).
Гісторыя
Паводле старой легенды сучасная тэрыторыя Тбілісі была пакрытая лясамі не пазней за 458 год. Найбольш шырока вядома варыянт легенды распавядае, што грузінскі цар Вахтанг I Гаргасалі адправіўся сюды на паляванне ў лясістую вобласць разам з сокаламі. Сокал караля нібыта быў злоўлены або паранены фазанам падчас палявання, пасля чаго абедзве птушкі ўпалі ў бліжэйшую гарачую крыніцу і памёрлі ад апёкаў. Цар Вахтанг быў настолькі ўражаны гарачымі крыніцамі, што вырашыў ссекчы лес і пабудаваць горад на яго месцы.
Археалагічныя даследаванні рэгіёна паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагоддзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар Дачы I Уджармелі, перанёс сталіцу з Мцхеты ў Тбілісі ў адпаведнасці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час не быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо на той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю Калхіды. Падчас панавання Дачы была пабудавана гарадская сцяна, якая стала новай мяжой горада. З VI стагоддзя Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму размяшчэнню рэгіёна, які размешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж Еўропай і Азіяй.
Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму размяшчэнню Тбілісі стаў аб’ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёна ў розныя часы, як Рымскай імперыі, Персіі, арабскімі краінамі, Візантыйскай імперыі і туркамі-сельджукамі. Культурнае развіццё горада ў некаторай ступені залежыла ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.
У 1122 годзе пасля цяжкіх баёў з сельджукамі войскі грузінскага караля Давіда Будаўніка ўступілі ў Тбілісі. Пасля бітвы Давід перанёс сваю рэзідэнцыю з Кутаісі ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З XII—XIII стагоддзяў Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з развітой эканомікай і сацыяльнай сістэмай. Да канца XII стагоддзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам не толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага свету таго часу. Падчас царыцы Тамары выбітны паэт Шата Руставелі працаваў у Тбілісі падчас напісання сваёй легендарнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».
Аднак, Залаты век доўжыўся не больш за стагодзтдзе. У 1226 годзе Тбілісі быў захоплены харэзмшахскай імперыяй шаху Джэлалам ад-Дзін Манкбурны. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У 1236 годзе пасля зруйнавання, Грузія падтрапіла пад мангольскае панаванне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагоддзя і палітычна, і культурна. У 1320 годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноў стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У 1366 годзе горад зведаў пошасць чумы.
З канца XIV да канца XVIII стагоддзя Тбілісі апынуўся пад уладай розных замежных захопнікаў у чарговы раз і некалькі разоў быў цалкам спалены. У 1386 годзе Тбілісі быў захоплены войскамі Тамерлана. У 1444 годзе горад быў захоплены і разбураны Джаханшахам, шахам горада Тэбрыз. З 1477 па 1478 гады Тбілісі быў захоплены плямёнамі Ак-Каюнлу Узун-Гасану. У 1522 годзе Тбілісі трапіў пад уладу Персіі, але пазней быў вызвалены ў 1524 годзе царом Давідам X. На працягу гэтага перыяду многія часткі Тбілісі былі рэканструяваны і адноўлены. Пачынаючы з 1555 года і далей з 1614 па 1747 гады, з невялікімі перапынкамі, у Тбілісі размяшчаўся гарнізон персідскіх войскаў і тут мелася рэзідэнцыя васальных да Персіі цароў Картлі. У далейшым персідскія кіраўнікі пачалі страчваць кантроль над рэгіёнам, таму, адчуваючы, што Грузія не была здольна аказваць супраць Персію ў аднаго, цар Іраклій II звярнуўся па дапамогу да Расійскай імперыі.
У 1801 годзе пасля таго, як грузінскае царства Картлі-Кахеты, з сталіцай у Тбілісі, было далучана да Расійскай імперыі, горад стаў цэнтрам Тбіліскай губерні. У XIX стагоддзі самай вялікай паводле колькасці была армянская дыяспара, якая, у нейкі момант, складала да 74,3 % насельніцтва[1].
Прыродныя ўмовы
Тбілісі размешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі Куры і па прылеглых схілах гор. Клімат субтрапічны, з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.
- Сярэднегадавая тэмпература — +12,9 °C
- Сярэднегадавая хуткасць ветра — 1,5 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 67 %
Клімат Тбілісі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 19,5 | 22,4 | 28,7 | 34,4 | 35,1 | 40,2 | 42,0 | 40,6 | 37,9 | 33,3 | 27,2 | 22,8 | 42,0 |
Сярэдні максімум, °C | 6,6 | 7,7 | 12,6 | 18,9 | 23,1 | 28,1 | 31,2 | 30,9 | 26,4 | 19,8 | 12,8 | 8,4 | 18,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 2,3 | 3,1 | 7,2 | 12,7 | 17,2 | 21,7 | 24,9 | 24,7 | 20,2 | 14,2 | 7,9 | 3,7 | 13,3 |
Сярэдні мінімум, °C | −0,8 | 0,0 | 3,2 | 8,4 | 12,4 | 16,5 | 19,8 | 19,5 | 15,4 | 10,4 | 4,9 | 1,3 | 9,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −24,4 | −14,8 | −12,8 | −3,8 | 1,0 | 6,3 | 9,3 | 8,9 | 0,8 | −6,4 | −7,1 | −20,5 | −24,4 |
Норма ападкаў, мм | 17 | 19 | 27 | 51 | 47 | 58 | 29 | 48 | 37 | 24 | 29 | 17 | 396 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Фаўна ваколіц горада вельмі разнастайная, сустракаюцца такія жывёлы як лісіцы, паласатыя гіены, шакалы, ваўкі. Шмат паўзуноў і птушак. У рэгіёне з мэтай аховы прыродных комплексаў і захавання біяразнастайнасці створаны Тбіліскі нацыянальны парк.
Насельніцтва
На 2012 год у горадзе пражывала больш за 1,1 млн чалавек і гэты паказчык стала расце. Тбілісі з’яўляецца шматнацыянальным горадам, дзе пражываюць больш за 100 этнічных груп. Каля 89 % насельніцтва складаюць этнічныя грузіны, а сярод этнічных меншасцей большасць складаюць армяне, рускія і азербайджанцы. Акрамя таго на вуліцах горада можна пабачыць асецінаў, абхазаў, украінцаў, грэкаў, немцаў, яўрэяў, эстонцаў, курдаў, асірыйцаў і іншых. Афіцыйнай мовай з’яўляецца грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя руская, армянская і азербайджанская.
Рэлігія
Больш за 95 % жыхароў Тбілісі вызнаюць хрысціянства ў розных яго формах, аднак большасць належыць да Грузінскай праваслаўнай царквы. Такссама ў горадзе прадстаўлена Руская праваслаўная царква і Армянская апостальская царква. Значна меншая доля насельніцтва вызначе іслам (каля 4 %), большасць з іх належыць да шыізму. Каля 2 % насельніцтва Тбілісі практыкуе іўдаізм. Тбілісі гістарычна вядомы рэлігійнай памяркоўнасцю. Гэта асабліва відавочна ў Старым горадзе, дзе мячэць, сінагога, а таксама розныя праваслаўныя цэрквы могуць быць размешчаны менш чым у 500 метраў адзін ад аднаго.
Адукацыя
- Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ
- Тбіліская дзяржаўная кансерваторыя імя Вано Сараджышвілі
- Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Тбіліскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі
- Грузінскі ўніверсітэт Святога Андрэя Першазванага
Транспарт
Памятныя мясціны
Культура
Музеі
Вядомыя асобы
- Лейла Абашыдзэ (1929—2018) — кінаактрыса, народная артыстка Грузінскай ССР (1965).
- Авет Маркосавіч Авецісян
- Арцём Ісаакавіч Аліханьян
- Ціна Леванаўна Асаціяні
- Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў
- Васіль Віктаравіч Воінкаў (1902—1986) — акцёр.
- Айкануш Багдасараўна Даніэлян
- Нікалаз Зэдэлашвілі (нар. 1983) — футбаліст, трэнер.
- Рафаел Саркісавіч Ісраелян
- Раман Ісідоравіч Кандраценка
- Вахтанг Канстанцінавіч Кікабідзэ — эстрадны спявак.
- Леў Аляксандравіч Куліджанаў
- Арпенік Аркадзьеўна Налбандзян
- Нар-Дос — армянскі пісьменнік
- Аляксандр Андрэевіч Праханаў
- Таццяна Аляксееўна Рудэнка (нар. 1953) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- Міхаіл Саакашвілі — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
- Таццяна Мікалаеўна Скарута (1924—2007) — беларуская актрыса.
- Габрыэл Мкртычавіч Сундукян, армянскі пісьменнік, драматург, адзін з арганізатараў армянскага тэатра.
- Шара Мкртычэвіч Тальян — армянскі спявак.
- Тамара Цулукідзэ (1903—1991) — беларуска-грузінская празаік, драматург, крытык, перакладчыца.
- Мікалай Максімавіч Цыскарыдзэ
- Лавінія Аляксандраўна Бажбеук-Мелікян
- Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (нар. 1924) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Ronald Grigor Suny (1994). The making of the Georgian nation. Indiana University Press. pp. 116-. ISBN 978-0-253-20915-3.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тбілісі
- Афіцыйны сайт (груз.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.