Мяцялей
Мяцялей (літ.: Meteliai, традыцыйная беларуская назва — Мяце́лі) — вёска ў Літве, за 9 км на паўночны захад ад Сейрыяя, паміж азёрамі Дуся і Мяцялей. Уваходзіць у склад Сейрыяйскай сянюніі Лаздзіяйскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 195 чал. (2011).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Мяцелі датуецца 1508 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1619 годзе Павел Стэфан Сапега пабудаваў у Мяцелях Касцёл Перамянення Панскага.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Мяцелях было 52 будынкі.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 391 чал.[1]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 195 чал.
Інфраструктура
У Мяцялеі знаходзіцца кіраўніцтва Мяцялейскага рэгіянальнага парку, кемпінг «Vitrūna».
Славутасці
- Касцёл Перамянення Панскага (1822)
Зноскі
- ↑ Chlebowski B. Metele // Słownik geograficzny… T. VI. — Warszawa, 1885. S. 264.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мяцялей
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.