Сейрыяй
Сейры́яй[1] (літ.: Seirijai, традыцыйнаяя беларуская назва — Сярэя[2]) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Сейрыяйскай сянюніі. Размешчана за 20 км на ўсход ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 788 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Сярэя ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1537 годзе ў Сярэі збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сярэя апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Сярэі было 279 будынкаў, на 1880 год — 215.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Сярэя апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 1909 чал.; 1880 год — 1094 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 788 чал.
Славутасці
- Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1584)
Страчаная спадчына
- Сінагога (XIX ст.)
Вядомыя асобы
- Антанас Жмуйдзінавічус (1876—1996) — літоўскі мастак-жывапісец. Народны мастак СССР.
- Якаў Робінсан[ru] (1889—1977) — юрыст, спецыяліст па міжнародным праве, публіцыст.
- Бронюс Казіс Балуціс[lt] (1880—1967) — літоўскі дыпламат.
У мястэчку памёр савецкі літоўскі дзяржаўны і партыйны дзеяч, дыпламат Казіс Прэйкшас[ru] (1903—1961).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ Chlebowski B. Sereje // Słownik geograficzny… T. X. — Warszawa, 1889. S. 442.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сейрыяй
- Сярэі на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.