Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мікалаеўскі сельсавет.
Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Мікалаеўка.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыбарскі сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыбар. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Царкоўе. 30 ліпеня 1964 года вёска Царкоўе атрымала назву Саўгасная[1]. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[2]. 20 ліпеня 2010 года вёсцы Саўгасная вернута ранейшая назва — Царкоўе[3].
Склад
У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1928 года — пасёлак Азэтаўка, да 1929 года — пасёлак Зборны, да 1930 года — пасёлак Міхееў, да 1969 года — пасёлак Зялёны Краж, да 1996 года — вёска Анастасеўка.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1048 чалавек[4], з іх 94,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5].
Вядомыя выхадцы
- Сяргей Аляксеевіч Панамароў — Герой Савецкага Саюза.
- Рыгор Якаўлевіч Кісялёў (18.5.1913 — 10.4.1970) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР. З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, у 1968—1970 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Яго імя носіць вясковая сярэдняя школа.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
- ↑ Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 июля 2010 г. № 21 О переименовании сельского населенного пункта Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.