Прыбар (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыбар.
Пры́бар[1] (трансліт.: Prybar, руск.: Прибор) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 24 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе ў складзе маёнтка Прыбар, у валоданні памешчыка Варварына. У 1870 годзе пачатку працаваць сукнавальня. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 331 дзесяцін зямлі, млын.
З 20 жніўня 1924 года да 1939 года цэнтр Прыбарскага сельсавета Гарадзецкага, з 4 жніўня 1927 года Рагачоўскага, з 5 красавіка 1936 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1929 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавалі 3 вятракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны адмысловы дэсант савецкіх савецкіх салдатаў 4 студзеня 1944 года разграміў штаб нямецкай 167-й дывізіі, які мясціўся ў вёсцы. Гэта аперацыя ў значнай ступені забяспечыла паспяховае наступленне савецкіх войскаў і захоп плацдарму на заходнім беразе ракі Дняпро. На фронце загінулі 46 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная). Працаваў фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 50 гаспадарак, 105 жыхароў.
Дынаміка
- 1816 год — 16 двароў, 90 жыхароў.
- 1858 год — 18 двароў, 109 жыхароў.
- 1897 год — 33 двары, 217 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 42 двары, 278 жыхароў.
- 1925 год — 52 двары.
- 1959 год — 335 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 50 гаспадарак, 105 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.