wd wp Пошук:

Мікалаёўскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мікалаёўскі сельсавет (значэнні). Мікалаё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Мікалаёва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шанціраўскага сельсавета[1]. 3 кастрычніка 1959 года Дзісенскі раён скасаваны, Мікалаёўскі сельсавет у складзе 67 населеных пунктаў (Адамова, Арханава, Атрошчына, Балабошкі, Баранчыкі, Барсукі, Барсучына, Баслакі, Беразова, Брушкі, Бушава, Бушарова, Бычыншчына, Бяляны, Воўкава, Воўчая Доля, Вульшчына, Вышкі, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарожкавічы, Дзегцярова, Дзямідава, Дзянісава, Дубоўка, Дуброва, Дуброва-Кульвокі, Зязюліна, Касабукі I, Касабукі II, Клейнікі, Куты, Ліпанты, Лісоўшчына, Лугаўцы I, Лугаўцы II, Лугаўцы III, Малашкі, Марынкі, Мар’янова, Мікалаёва, Мушына, Мыслі, Навінцы, Нергелішча, Павянужка, Пагулянка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сарочына, Сільманова, Сіцькова, Слабада, Сталярова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава I, Хоцькава II, Шарагі, Шантырава, Язуфава і Янова) увайшоў у склад Мёрскага раёна, 8 населеных пунктаў сельсавета (Галамысль I, Галамысль II, Донькі, Лугі, Пазікі, Салаўі, Ціханава і Шышкі) перададзены ў склад Пліскага раёна[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцефанполлеўскага сельсавета, у склад Туркоўскага сельсавета перададзены 30 населеных пунктаў (Беразова, Бушава, Бычыншчына, Бяшэрава, Вульшчына, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарошкавічы, Дуброва, Зязюліна, Касабукі-I, Касабукі-II, Кульвокі, Ліпанцы, Малашкі, Мыслі, Павянужка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сільманова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава, Шарагі і Янова)[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Туркоўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бушава, Бычыншчына, Вульшчына, Горкі 1, Горкі 2, Дарожкавічы, Касабукі, Федарцы, Шарагі і Янова)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1227 чалавек[5], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзісенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кузняцоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лосвідскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мёрскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be