Пліскі раён
Плі́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1962 гадах. Цэнтр — в. Пліса, з 1950 г. — в. Падсвілле.
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. Плошча раёна 1 тыс. км² (1941 г.). 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў:
- Асінаўскі,
- Валодзькаўскі,
- Верацейскі,
- Востраўскі,
- Вуглоўскі,
- Галубіцкі,
- Драбаўшчынскі,
- Зашчэсленскі,
- Каралевіцкі,
- Кукроўскі,
- Кульгайскі,
- Лужкоўскі,
- Міцькаўскі,
- Пліскі,
- Празароцкі,
- Прошкаўскі,
- Свільскі,
- Стральцоўскі.
З 20 верасня 1944 года Пліскі раён у Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Віцебскай абласцях.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Асінаўскі, Валодзькаўскі, Верацейскі, Востраўскі, Вуглоўскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Міцькаўскі сельсаветы, утвораны Зябкаўскі, Псуеўскі і Ясевіцкі сельсаветы, Стральцоўскі сельсавет быў перайменаваны ў Дворнаўскі сельсавет, Кульгайскі сельсавет — у Старынкаўскі[1]. 10 сакавіка 1958 года Старынкаўскі сельсавет быў перададзены Дзісенскаму раёну. 28 чэрвеня 1958 быў утвораны Падсвільскі пасялковы савет, да якога перадалі ўсе населеныя пункты Свільскага сельсавета. 24 красавіка 1959 года скасаваны Прошкаўскі сельсавет. 3 кастрычніка 1959 года да раёна былі далучаны Завуццеўскі, Малінаўскі, Старынкаўскі і Язненскі сельсаветы скасаванага Дзісенскага раёна.
25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Глыбоцкі і Мёрскі раёны.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Пліскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 514. — ISBN 985-11-0141-9.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзісенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.