wd wp Пошук: ⬜

Мілаславіцкі сельсавет

Міласла́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мілаславічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Склімінскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаваных Звянчаткаўскага і Макеевіцкага сельсаветаў[2]. У 1965 годзе ў склад Кісялёвабудскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[3].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Мілаславічы, Іванава Слабада, Мікалаеўка, Дыдзіна, Тратны Кут.

У красавіку 1960 года ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Макеевічы, Перавалошня, Гулькі, Соўна, Піцер, Ільюхіна, Прыволле (уваходзілі ў склад скасаванага Макеевіцкага сельсавета),

У 1965 годзе ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Цітаўка, Тарасавічы, Варашылаўка, Данілаўка, Стары Стан, Склімін (уваходзілі ў склад скасаванага Склімінскага сельсавета).

28 снежня 2007 года скасаваны пасёлак Варашылаўка[4], 25 лістапада 2009 года — вёска Тратны Кут[5], 22 лютага 2011 года — пасёлак Крастоўскі[6], 27 снежня 2013 года — вёска Цімошкі[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.)
Данілаўкавёска11
Ільюхінавёска00
Макеевічыаграгарадок369138
Мілаславічыаграгарадок632225
Перавалошнявёска6725
Піцервёска41
Склімінвёска3218
Стары Станвёска5323
Тарасавічывёска149
Цітаўкавёска308
Юр’евічывёска71
Якімавічывёска135
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[8]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[9], з іх 92,7 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — армяне[10].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Мілаславіцкім сельсавеце пражываў 1221 чалавек[11], на 1 студзеня 2021 года — 954 чалавекі.

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов
  5. ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  6. ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 22.02.2011 г. № 9-10 Об упразднении сельского населенного пункта Крестовский Милославичского сельсовета
  7. ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 39-12 Об упразднении сельского населенного пункта Тимошки Милославичского сельсовета Архівавана 11 верасня 2021.
  8. ↑ Милославичский сельский Совет
  9. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. ↑ Милославичский сельский Совет

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клімавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be