Кісялёвабудскі сельсавет
Кісялёвабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кісялёва Буда.
Геаграфія
Сельсавет размешчаны на паўночным усходзе раёна, мяжуе з Гусаркаўскім, Дамамерыцкім, Мілаславіцкім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кісялёвабудскі (Кісялёвабудзянскі) сельсавет у складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Кісялёва Буда, Красоўка, Новы Дзедзін, Новыя Пранічкі, Нязнань, Стары Дзедзін, Старыя Пранічкі, станцыя Шасцёраўка. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (2 населеныя пункты: Куляшоўка і Роськаў)[1]. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Мілаславіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[2]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Фёдараўка[3].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 17 населеных пунктаў (2013 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
---|---|---|---|
Вялікі Мох | пасёлак | 193 | 100 |
Завідаўка | вёска | 8 | 6 |
Звянчатка | аграгарадок | 398 | 150 |
Іванаўск | вёска | 19 | 11 |
Кавалёўка | вёска | 28 | 24 |
Кісялёва Буда | вёска | 217 | 93 |
Красоўка | вёска | 15 | 12 |
Куляшоўка | вёска | 5 | 5 |
Новы Дзедзін | вёска | 31 | 20 |
Новыя Пранічкі | вёска | 10 | 6 |
Нязнань | вёска | 15 | 13 |
Папаратка | вёска | 12 | 9 |
Роськаў | вёска | 35 | 18 |
Стары Дзедзін | вёска | 167 | 69 |
Старыя Пранічкі | вёска | 23 | 13 |
Сялец | вёска | 26 | 12 |
Шасцёраўка | вёска | 1 | 1 |
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[4] |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1333 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].
Станам на 1 студзеня 2013 года у Кісялёвабудскім сельсавеце пражываў 1301 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 998 чалавек.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 14-9 Об упразднении сельского населенного пункта Федоровка Киселево-Будского сельсовета
- ↑ Киселёво-Будский сельский Совет
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клімавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.