Мінеапаліс
Мінеапаліс (англ.: Minneapolis) — горад на поўначы ЗША, найбуйнейшы горад штата Мінесота і акругі Хенепін. Насельніцтва 372,8 тыс. чалавек (2006). Знаходзіцца на берагах ракі Місісіпі. Мінеапаліс прымыкае да Сент-Пола, сталіцы штата і другога горада па велічыні. Разам яны ўтвараюць сталічны раён «Гарады-двайняты» (Twin Cities, вымаўляецца «твін-сітыз»).
Геаграфія
Горад размешчаны на правым беразе ракі Місісіпі, насупраць сталіцы штата, Сент-Пола. У межах Мінеапаліса размешчана 24 возера, што і абумовіла афіцыйную мянушку «Горад азёр». Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні 209 метраў над узроўнем мора.
Клімат
Клімат Мінеапаліса кантынентальны, характэрны для Сярэдняга Захаду. Зіма халодная і суровая, а лета гарачае і вільготнае. Сярэднегадавая тэмпература 7,4 °C. Максімальная тэмпература была зафіксаваная ў ліпені 1936: 42 °C. Мінімальная тэмпература назіралася ў студзені 1888 і была роўная −40,6 °C. Узімку 1983-84 быў зафіксаваны рэкорд па колькасці снегу (250 см).
У Мінеапалісе нярэдка назіраюцца такія прыродныя з’явы, як навальніца або туман.
Гарады-пабрацімы
- Bosaso[d], Самалі (кастрычнік 2014)[2]
- Ibaraki[d], Японія
- Вініпег, Канада
- Куапіа, Фінляндыя
- Куэрнавака, Мексіка
- Новасібірск, Расія
- Сант’яга, Чылі
- Тур, Францыя (1991)[3]
- Харбін, Кітай
- Элдарэт, Кенія
- Эн-Наджаф, Ірак (2009)[4]
- камуна Упсала, Швецыя (2011)[5]
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Спасылкі
Minneapolis даведнік на сайце Wikivoyage
- City of Minneapolis Home Page
- Phototour of Minneapolis Архівавана 31 ліпеня 2007.
- Minneapolis Issues Forum Архівавана 19 сакавіка 2006.
- Greater Minneapolis Convention and Visitor Association
- Downtown Minneapolis — Minneapolis Downtown Council
- Minneapolis Neighborhood Organizations
- Minneapolis Who’s Who Архівавана 4 жніўня 2004.
- National Weather Service Twin cities
- ↑ https://www.minneapolismn.gov/government/mayor/about-the-mayor/ Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ Minneapolis City Council Approves New Sister City In Somalia — 2014.
- ↑ https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406
- ↑ City council approves Najaf, Iraq as Minneapolis’ sister city — 2009.
- ↑ https://www.uppsala.se/contentassets/a61182f2e8744c9887071e500a8f4f6b/kf-arende-36-policy-for-internationellt-arbete.pdf
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.