wd wp Пошук:

Новасібірск

Новасібірск (руск.: Новосибирск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новасібірскай вобласці, цэнтр Сібірскай федэральнай акругі. Стаіць на рацэ Об. Заснаваны ў 1893 годзе. Горад з 1903 года. З 1895 па 1925 называўся Нова-Нікалаеўск (пры савецкай уладзе пісалася Нованікалаеўск). У 1925-30 гадах — цэнтр Сібірскага краю.

Новасібірск — буйнейшы прамысловы, транспартны, навуковы і культурны цэнтр Сібіры, знаходзіцца ў 3303 км ад Масквы. Размешчаны на Прыобскім плато, якое прымыкае да даліны ракі Об, ля вадасховішча, якое было ўтворана плацінай Новасібірскай ГЭС.

Новасібірск — трэці горад у Расіі па колькасці насельніцтва (1 397 тыс. чал.) пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Клімат кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +0,2oC. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі. У горадзе значная колькасць ВНУ і каля паўсотні навукова-даследчых інстытутаў (у асноўным яны сканцэнтрыраваны ў Акадэмгарадку — частцы Савецкага раёна Новасібірска, якая размешчана на адлегласці каля 20 км ад асноўнага гарадскога контуру).

Транспарт

Чыгуначны вакзал Новасібірск-Галоўны

З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн і Новасібірскі трамвай.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Новасібірска

Зноскі

  1. (unspecified title) — 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Новасібірскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты азіяцкай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Новасібірскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі Катэгорыя·Раёны Новасібірскай вобласці Катэгорыя·Раёны Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be